Мірон вывесіў сцяг у Віцебску да 14 лютага + фота

Источник материала:  
14.02.2010 15:02 — Новости Общества

Мірон вывесіў сцяг у Віцебску да 14 лютага + фота

13 лютага ў Віцебску на лініі электраперадач над Заходняй Дзьвіной, паміж мастамі імя Кірава і імя Блахіна, каля гадзіны лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на вартыя даверу крыніцы, сьцяг зьявіўся а першай гадзіне дня і да яго была прымацавана цыдулка: «Люблю Беларусь і мой родны Віцебск! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

На думку спадара Хамайды, сьцяг адмыслова быў вывешаны напярэдадні Дня закаханых.

Здымалі сьцяг з дапамогай адмыслоўцаў-электрыкаў, якія кіравалі дзеяньнямі міліцыянтаў і супрацоўнікаў МНС на вачах у дзясяткаў віцебскіх мінакоў.

←Прощеным воскресеньем завершается Масленичная неделя.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика