Іван Шульга на волі

Источник материала:  
Іван Шульга на волі

Івана Шульгу вызвалілі сёньня са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна на некалькі гадзінаў раней ад тэрміну, калі канчаўся тэрмін ягонага дзесяцідзённага зьняволеньня.

Паводле калегаў Івана, гэта было зроблена, каб пазьбегнуць розгаласу вакол вызваленьня. Тэлеканал «Белсат», зь якім супрацоўнічае спадар Шульга, цягам 10 дзён ягонага арышту заклікаў усіх неабыякавых беларусаў дасылаць яму паштоўкі на Акрэсьціна, а сёньня — прыйсьці і сустрэць яго.

«Я ў добрай фізычнай і маральнай форме. Дзякуй усім за падтрымку», — сказаў іван Шульга адразу пасьля вызваленьня.
←Молодое пополнение ВС сегодня принимает присягу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика