Латушка даў старт кампаніі "Беларусь — гэта мы"
12.02.2010 13:33
—
Новости Общества
Павел Латушка. Фота: Labadzenka.by |
Міністр зазначыў, што гэта будзе своеасаблівай справаздачай дзеячаў культуры, што імі было зроблена апошнім часам. "А таксама мы хочам адзначыць, што культура ёсць адзiн з найважнейшых фактараў пабудовы дзяржавы і грамадства", - зазначыў П. Латушка.
Мерапрыемствы будуць праходзіць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой - Маскве, Парыжы, Кітаі. Павел Латушка спадзяецца, што гэтая кампанія будзе мець камерцыйны поспех і глядач прагаласуе за яе набытымі білетамі.
Пачатак кампанія возьме ў нядзелю, 14 лютага, канцэртам у Гомелі спевакоў Ганны Шаркуновай і Германа.