Зьмітрук патрабуе абвяржэньня

Источник материала:  
Зьмітрук патрабуе абвяржэньня12 лютага ў судзе Першамайскага раёна Менску адбудзецца паседжаньне ў справе пазову Георгія Зьмітрука да Белдзяржтэлерадыёкампаніі, у прыватнасьці да карэспандэнта Юрыя Пракопава.Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Георгі Зьмітрук патрабуе абвяржэньня зьвестак, якія былі распаўсюджаны ў праграме «Панарама тыдня» ад 13 сьнежня 2009 году, а таксама кампэнсацыі маральнага ўрону.

У рэпартажы Юры Пракопаў скарыстаў нібыта інфармацыю з Інтэрнэту, спаслаўся на ананімныя крыніцы. Паводле гэтых крыніцаў Зьмітрук нібыта карыстаўся паслугамі прастытутак і своечасова не расплачваўся зь імі.

Георгі Зьмітрук кажа, што БТ зрабіла сюжэт, каб кампрамэтаваць сяброў аргкамітэту БХД.
←Online конференция с первым заместителем министра жилищно-коммунального хозяйства Беларуси Геннадием Ляпуновым пройдет 16 февраля на сайте БЕЛТА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика