Бягучая зiма далёка не самая халодная

Источник материала:  

Тэмпература мiнулага студзеня была амаль удвая нiжэйшай за норму. Але ўсё ж, паводле прагнозаў акадэмiка Уладзiмiра Логiнава, у лiк самых суровых зiмаў апошнiх 130 гадоў, на працягу якiх па тэрыторыi рэспублiкi праводзяцца iнструментальныя назiраннi за надвор'ем, сёлетняя не трапляе.

— Мiнулы снежань быў блiзкiм да нормы. Студзень вызначыўся. Яго сярэдняя тэмпература каля -11 °С, у той час як звычайна -6,5  °С, — расказаў Уладзiмiр Логiнаў.

Самай суровай у Беларусi за апошнiя 130 гадоў застаецца зiма 1939—1940 гг. Яе сярэдняя тэмпература склала -10,8 °С. За гэты ж перыяд найбольш халодны снежань з паказчыкам -11,2 °С выпаў на 1890 год. Рэкардсменам студзеня з тэмпературай -16,5 °С стала зiма 1893 года. Самы марозны люты прыпаў на 1929 год, калi сярэдняя тэмпература паветра склала -17,1 °С.

Ірына ЮДЗIНА, "Мiнск—Навiны".

"Мiнск—Навiны".

←Чтит, как читает

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика