Міністэрства абароны і мовазнаўцы Акадэміі навук пераклалі ваенны статут на беларускую мову
Своеасаблівы падарунак на 15-гадовы юбілей у бліжэйшы час атрымае рота ганаровай варты.
Гэтых салдат ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі. Дакладныя рухі і віртуозныя кампазіцыі – візітная картка і красамоўны прыклад вайсковай дысцыпліны, выхаванасці і культуры.
Дзмітрый Карповіч, начальнік ганаровай варты:
Я считаю, несмотря на то, что у нас два национальных языка, необходимо организовать встречу и форму доклада на национальном языке, именно на белорусском.
Рота ганаровай варты – сапраўдны гонар нашай краіны. Менавіта вось гэтыя статныя хлопцы сустракаюць высокіх гасцей і ўдзельнічаюць у парадах.
Марш-парад і звыклыя будні. Чатырохгадзінныя трэніроўкі і жыццё па адзінаму статуту. У ім кожны крок — прапісаная ісціна.
Правы і абавязкі вайскоўцаў зразумелы і па-беларуску. Навукоўцы Акадэміі навук не першы раз займаюцца такім перакладам. Пяць спецыялістаў — і усе жанчыны — амаль тры месяцы вывучалі воінскае жыццё па слоўніках.
Любоў Кунцэвіч, намеснік дырэктара інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі:
Мы пастаянна гэту работу робім. Перакладаем з рускай на беларускую, або наадварот. Но такой вялікай работы да гэтага часу ў нас не было.
Дакладны пераклад для дакладнага выканання. Перакладчык з вялікім стажам уражана.
Ірына Кандраценя, вядучы навуковы супрацоўнік інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі:
Было цікава, што ўсё прапісана вельмі падрабязна, дэталёва. І клопат пра здароўе вайскоўцаў – вельмі дэталёва, падрабязна і ўсе вельмі дакладна, па-воінску
Што для іх — строгі абавязак, то для навукоўцаў — бязмежная творчасць. Дарэчы, гэта, на першы погляд, звыклая праца можа стаць унікальным аб'ектам навуковага даследавання.
Наталля Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі:
Тэрміны ваеннай сферы ў беларускай мове яшчэне атрымалі дастатковага навуковага даследавання, таму щ перспектыве можа быць створана асобная манаграфія, прысвечаная функцыянаванню тэрмінаў ваенная галіны. Гэты пераклад можа быць выкарыстаны і ў лексікаграфічнай практыцы — пры стварэнні слоўнікаў.
«Раўняйся!», «Стройся!», «Крокам марш!». Замест «здравия желаю» – радавы зможа зычыць «добрага здароўя». На паліцы ў казарме ганаровай варты беларускамоўны аналаг рускамоўнага дакумента зойме ганаровае месца.
Валянцін Раменьчык, прэс- сакратар Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь:
Рота почетного караула — единственное подразделение, в котором приказная часть и команды отдаются на белорусском языке. В настоящее время эта работа на стадии завершения. Речи о переводе всех Вооруженных сил Республики Беларусь на белорусский язык не ведется. В соответствии с законом, общение в Вооруженных силах ведется как на русском, так и на белорусском языках.