Эксперт скрытыкаваў беларускамоўны пераклад вайсковых статутаў

Источник материала:  
10.02.2010 23:00 — Новости Общества
На замову Міністэрства абароны зроблены пераклад на беларускую мову некаторых вайсковых статутаў, у тым ліку статуту, якім вызначаюцца страявыя каманды. Расейскім загадам: "Смирно!", "Кругом!", "Стройся!" навукоўцы з АН прапануюць беларускія адпаведнікі: "Сьмірна!", "Кругом!", "Стройся!".

"Раўняйся!", "Стройся!", "Кругом!", "Крокам марш!" — гэтыя ды іншыя загады на беларускай мове неўзабаве загучаць у роце ганаровай варты беларускага войска. Як паведаміў кіраўнік прэсавай службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык, пакуль толькі гэтая вайсковая адзінка будзе ўжываць беларускую мову пры нясеньні службы.

"Бо гэтае падразьдзяленьне ўжо размаўляе па?беларуску, там і загады аддаюць па?беларуску. І разумеюць там добра хлопцы беларускую мову. Таму найперш там, у роце ганаровай варты гэта будзе ўжывацца".

Паводле Раменчыка, пашырэньне ўжытку беларускай мовы ў войску пачалося ня ўчора. Палкоўнік нагадаў пра "Слоўнік вайсковых тэрмінаў", выдадзены яшчэ ў 1996 годзе, які асабіста для яго "ёсьць настольнай кнігай". Але ці будуць у іншых падразьдзяленьнях маршыраваць і шыхтавацца пад беларускія каманды? Паводле палкоўніка Раменчыка, у гэтым няма патрэбы: "Як дзяржаўныя людзі, будзем гаварыць дзяржаўнымі катэгорыямі. Ёсьць закон аб мовах, у якім сказана, што ва Ўзброеных сілах зносіны адбываюцца як на расейскай, гэтак і на беларускай мовах. Ніхто нічога не забараняе".

Вайсковыя статуты, у тым ліку страявы, перакладалі ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. За пераклад расейскіх загадаў: "Смирно!", "Кругом!", "Стройся!" ды іншых на беларускія:

Амаль 20 гадоў таму рэдактар газэты "Наша слова" Станіслаў Суднік разам зь сябрам Ігарам Судаленкам падчас вайсковай службы ў Казахстане бясплатна склалі і выдалі "Шыхтавы статут беларускага войска" на беларускай мове. Потым Станіслаў Суднік перавёўся ў Беларусь, служыў спачатку ў Мастах, пазьней у мястэчку Рось Ваўкавыскага раёну. Паўтара года справаводзтва ў зэнітна?ракетным дывізіёне, якім камандаваў Станіслаў Суднік, вялося па?беларуску, усе загады, шыхтавая падрыхтоўка аддаваліся толькі па?беларуску. "Зважай!" — пад гэтую каманду ў дывізіёне Судніка выцягваліся ў струнку, "Крокам руш!" — пачыналі рух.

Цяпер падпалкоўнік запасу Станіслаў Суднік крытычна ставіцца да некаторых загадаў, перакладзеных на замову Мінабароны. Гаворыць у ім ня толькі цяперашні літаратар, але і былы вайсковец:

"Па?першае, сам загад: "Стройся!" — гэта не па?беларуску. Па?беларуску строй — гэта ўбор, вопратка. Па?другое, такія загады, як і "Раўняйся!" — недакладна гучаць. Каманды падзяляюцца на папярэднюю і выканаўчую часткі. Націск мусіць быць на выканаўчай, як правіла — на апошнім складзе. Прыкладам, па?руску "Сьмір — на!", "Воль — на!" Апошні склад пад націскам. І параўнайце: "Раў?няй?ся!", "Строй?ся!" Націск не на апошнім складзе. Такім чынам, гэтыя каманды, вось так перакладзеныя, непрыдатныя для камандаваньня. Таму намі былі ўзятыя каманды статуту Беларускай краёвай абароны. Прыкладам: "Лева?фронт!", "Права?фронт!", "Раўнуй!", "Зважай!" Яны мусілі скарыстаць наш статут".

Капітан у адстаўцы Аляксей Кавалец мяркуе, што цяперашнія вайскоўцы ня ўлічваюць досьвед папярэднікаў з прычыны недахопу нацыянальнай сьвядомасьці, і гэтая сытуацыя, паводле спадара Кавальца, не лепшае:

"У іх выхаваньне іншае, і не выхоўваецца ў іх патрыятызм беларускі. У іх выхоўваецца нейкі патрыятызм… Але мне цяжка сказаць, чый ён, які ён".

←Слушание по иску Виктора Калины перенесено на 25 февраля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика