У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст

Источник материала:  
10.02.2010 17:22 — Новости Общества

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст
Стэнд Францыі - ганаровага госця Міжнароднай выставы-кірмашу

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст
Амерыканскі стэнд

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст
Стэнд расійскага выдавецтва "Время"

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст
Віктар Шніп з візітоўкай "Мастацкай літаратуры" - альбомам "Напалеон Орда: Шлях да Бацькаўшчыны"

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст
Выставу наведаў і галоўны рэдактар СБ Павал Якубовіч

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Фота+тэкст
міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі пакідае запіс у кнізе наведвальнікаў расійскага выдавецтва

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — гэта найперш кніга, але не толькі.

На карэйскім стэндзе кніг — вобмаль, але тут можна атрымаць на заказ пісаную карэйскімі іерогліфы шыльдачку. Прычым, як зазначыла апранутая ў нацыянальнае прадстаўніца стэнду, назвы, звязаныя з Беларусьсю, «робяцца без чаргі». На ізраільскім стэндзе на вачох публікі з паперы выразаліся традыцыйныя «рэйзэлэ», і мастачка Ірэна Абольскі тлумачыла сувязь паміж імі, кітайскімі папяровым мастацтвам, савецкімі выразнымі сняжынкамі і беларускімі выцінанкамі. Іранскі стэнд, акрамя праграмных кніг аятол па-расійску, прэзентаваў прыгожыя альбомы па персідскім мастацтве. Мастацкія майстэрні «Кажан» і «Макей» прапанавалі Святое Пісьмо і атласы свету, схопленымі сувенірнымі вокладкамі з сапраўднай скуры.

Францыя, якая сёлета з"яўляецца ганаровым госцем выставы-кірмашу, зладзіла са свайго павільёну сапраўдную кнігарню на Манмартры: доўгія паліцы з кулінарнымі кнігамі, дзіцячыя выданнямі, тамамі нью-эйдж, дзе амаль усё — па-французску. І як ва ўсякай заходняй кнігарні ў гэтай кірмашовай краме не абыйдзецца без сэйлаў: нагадаем, сёлета кнігі на французскім стэндзе прадаюцца без нацэнкі.

Прэс-цэнтр расійскага павільёна пацешыў з"яўленнем вядомага па сатырычным рамане «Самавар» пісьменніка Міхаіла Велера, дзе той даў паўтарагадзінную адкрытую прэс-канферэнцыю, якая ператварылася ў аўтабіяграфічны, не пазбаўлены фірмовай велераўскай самаіроніі, маналог. Тут можна было шмат чаго даведацца пра пісьменніцкі вопыт, калі Велер працаваў у якасці памочніка столяра, а таксама дазнацца пра ягонае меркаванні наконт тэорыі стварэння-распаду імперыяў.

Дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадстаўляў Віктар Шніп. І трохі распавёў, як у гэтую ліхую часіну крызіса выжывае яго выдавецтва.

«Вядома, крызіс закрануў нас, але не так моцна. Мы перайшлі на кнігі са школьнай праграмы: Багушэвіч, Колас, Багдановіч. — сказаў сп-р Віктар. — Мы дакладна ведаем, што такія кніжкі будуць купляцца».

З навінак «Мастацкая Літаратура» з гонарам выстаўляе «Лебядзіны скіт», гэты багата ілюстраваны зборнік, куды ўвайшлі казкі Уладзіміра Караткевіча. Аформіў кнігу Мікола Купава: рабіў тое доўга, ажно 2 гады, але ў выніку атрымаўся праўдзівы помнік не толькі прыгожага пісьменства, але і выяўленчага мастацтва.

Недзяржаўныя выдавецтвы таксама выказвалі стрыманы аптымізм стасоўна шанцаў уласнага выжывання падчас эканамічнага крызісу. «Крызіс адчуваецца, але не так моцна: у нас жа ёсць заказы чыста камерцыйныя, — кажа Марыя Кавальчук, адна з рэдактарак мінскага выдавецтва «Тэхналогія».— Акрамя выдавецкай сферы, мы займаемся таксама паліграфіяй, таму замоваў хапае. У дадатак цяпер выдаюцца кнігі, якія планаваліся 2 гады таму, і таму мы, напэўна, калі і адчуем той крызіс, дык адчуем пазней«.

З таго, што прадаецца ў«Тэхналогіі» найлепш — фотаальбомы, такія як кніга Ліхадзедава «Адам Міцкевіч на паштоўках 19 — пачатку 20 стагоддзя». З навінак «Тэхналогіі»: паэма Юльюша Славацкага «Міндоўг» у перакладзе Сяржа Мінскевіча, а таксама манаграфія швейцарскага навукоўца Паўля Сутэра пра выдатны помнік пісьменства татараў ВКЛ — пераклада Карана з тлумачэннямі, пра Каран-Тэфсір.

Нагадаем, Мінская міжнародная выстава-кірмаш працягнецца да 14 лютага ў павільёне «БелЭкспа» (Купалы, 27).

←Дэкларацый аб даходах селета беларусы пададуць, прыкладна, на 20% менш, чым летась

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика