Колькасць наведнікаў інтэрнет‑тэлебачання itv.by — 40 тысяч за месяц

Источник материала:  
10.02.2010 10:56 — Новости Общества

Колькасць унікальных наведнікаў беларускага праекта інтэрнет‑тэлебачання itv.by у сярэднім складае каля 40 тысяч за месяц.

Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі «Фабрыка інфармацыйных тэхналогій» (ФІТ), якая рэалізуе праект, Андрэй Астравух 9 лютага ў Мінску на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай трохгоддзю з моманту запуску праекта.

Паводле слоў Астравуха, з развіццём інтэрнета тэлебачанню ў традыцыйным фармаце стала цесна, і кампанія «ФІТ» у лютым 2007 года прадставіла праект інтэрнет‑тэлебачання itv.by. «Мы пайшлі па шляху прадстаўлення прафесійнага тэлевізійнага кантэнта ў інтернеце», — сказаў ён.

У ФІТ адзначаюць, што ў сучасных рэаліях для гледача ключавым робіцца пытанне адбору патрэбных яму сюжэтаў у бязмежнай інфармацыйнай прасторы. »Мы не з’яўляемся простым дыстрыб’ютарам тэлевізійнага кантэнта. Мы гэты кантэнт агрэгуем, упакоўваем, надаем нейкі інтэрфейс і па розных каналах перадачы, такіх як інтэрнет‑тэлебачанне і мабільнае тэлебчанне, дастаўляем да канчатковага спажыўца», — патлумачыла кіраўнік праекта itv.by Таццяна Лашук.

Цяпер у itv.by каля 3 тысяч унікальных наведнікаў штодзень. Колькасць ролікаў, што праглядаюцца за дзень, — каля 15 тысяч.

Сярэдні ўзрост гледачоў itv.by 20—35 гадоў. 41% гледачоў маюць вышэйшую адукацыю.

У апошнія паўгода на 4% павялічылася жаночая аўдыторыя рэсурса. Геаграфія аўдыторыі гледачоў (па абласцях Беларусі): Мінск — 36%, Брэст — 18%, Гомель — 17%, Магілёў — 12%, Віцебск — 11%, Гродна — 6%. Амаль палову сярод прагляданых відэасюжэтаў складаюць навіны (45%).

Усяго на рэсурсе размешчана каля 25 тысяч ролікаў, штодзённа відэакантэнт itv.by дапаўняюць 30‑35 новых сюжэтаў.

За тры гады ўласная вытворчасць склала больш чым 150 сюжэтаў навін і відэаматэрыялаў, больш за 40 відэаўрокаў, а таксама спецыяльныя праекты »News cafе з Пятром Марцавым», відэаквест «У пагоню за Алмазам!», інтэлектуальная гульня StartUp!.

Праведзена таксама больш за 60 прамых трансляцый разнастайных падзей (спартыўныя спаборніцтвы, бізнес‑семінары, канферэнцыі, канцэрты, анлайн‑відэаканферэнцыі і інш.), прычым большасць з іх — шматдзённыя.

Кампанія «ФІТ» працуе на медыярынку Беларусі з 1991 года і мае вялікі досвед у рэалізацыі тэлевізійных праектаў.

←«Смірна!», «Крокам марш!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика