А вы елі спагеці гаечным ключом?
Восем удзельнiкаў змагалiся за званне лепшага паядальнiка спагецi. Асноўная задача — з'есцi порцыi спагецi па 300 грамаў гаечным ключом як мага хутчэй. Пры гэтым нельга дапамагаць сабе рукамi. Падчас адборачных тураў, якiя на працягу двух тыдняў праходзiлi ў кавярнi "Гараж", ахвотныя маглi паспрабаваць з'есцi спагецi за 90 секундаў. Восем найхутчэйшых прайшлi ў фiнал.
Пераможцам стаў студэнт машынабудаўнiчага факультэта БНТУ Мiкiта Клышынскi. Сваю порцыю спагецi ён з'еў за 33,3 секунды.
— Нiколi да гэтага так не еў макарону, — расказвае Мiкiта. — А вось зайшоў аднойчы i вырашыў паспрабаваць. У прынцыпе, калi ўявiць, што гэта вiдэлец, то нармальна можна есцi i ключом. Толькi цяпер была невялiкая праблема. Ключ, якiм мы елi, быў не 14-га памеру, да якога я рыхтаваўся.
У падарунак Мiкiта атрымаў сталовы набор гаечных ключоў.
Як сцвярджаюць арганiзатары конкурсу, сталiчная кавярня "Гараж" — гэта ўнiкальная iдэя беларусаў.
— Нiдзе ў свеце падобнага няма, — расказвае адна з арганiзатараў конкурсу Ганна Новiк, дырэктар ТАА "Мэйдстар". — Мы шукалi праз iнтэрнэт, i нi адзiн шукальнiк нам не выдаў спасылак на нешта падобнае. Увогуле iдэя нарадзiлася ў нашага начальнiка аддзела маркетынгу. І вылiлася вось у такi вясёлы чэмпiянат.
Арганiзатары плануюць праводзiць такiя спаборнiцтвы i надалей. Самыя смелыя планы — падаць заяўку на рэкорд у Кнiгу рэкордаў Гiнэса.
Настасся Занько.