Чакаем вялiкую ваду

Источник материала:  

Глядзяць людзi на вялiкiя сумёты i мяркуюць: што ж будзе, калi ўсё гэта снежнае багацце пачне ўвесну раставаць. І гэта пры тым, што зiмнiя завеi ды маразы яшчэ i не думаюць адступаць.

Начальнiк аддзела гiдралогii Магiлёўскага абласнога цэнтра па гiдраметэаралогii i манiторынгу навакольнага асяроддзя Георгiй Долгiн лiчыць, што падстава для перасцярогаў сапраўды ёсць: паводка можа быць бурнай.

лiчыць, што падстава для перасцярогаў сапраўды ёсць: паводка можа быць бурнай.

— Цяпер пануе снежная зiма, а папярэдне была дастаткова мокрая восень, — тлумачыць спецыялiст. — Ужо ў зiму рэкi ўвайшлi з павышанай воднасцю. Студзеньскiя маразы пакрылi iх лёдам, таўшчыня якога сёння дасягае паловы метра. Такога не было даўно: ва ўсякiм разе, у апошняе дзесяцiгоддзе.

Да таго ж, зямля перанасычана вiльгаццю, i расталая вада ад вялiкага снегу пойдзе ў рэкi. Узровень веснавой паводкi чакаецца вышэйшы за сярэднiя шматгадовыя, паведамiў Георгiй Долгiн. Папярэдне мяркуецца, што на 1,5 метра вышэй за леташнi.

У чаканнi вялiкай вады сталi дзейнiчаць камiсii па надзвычайных сiтуацыях. Вызначаны паселiшчы i вулiцы ў гарадах, адкуль можа спатрэбiцца эвакуацыя людзей, жывёлы i маёмасцi. Прынамсi, у Бабруйску, дзе цячэ Бярэзiна, прадстаўнiкi розных ведамстваў ужо пазнаёмiлiся з планам прафiлактычных мерапрыемстваў па абароне горада ад стыхii.

Гэтак жа, як i ў Магiлёве на рацэ Днепр, складанасцi могуць узнiкнуць пры заторах, калi пойдзе ледаход. Такiя заторныя з'явы рэзка павялiчваюць узровень вады i ў вынiку могуць быць затоплены нiзiны, поймы.

Разам з тым, гiдролагi растлумачылi, што цяпер прагназаваць сiтуацыю складана: яна будзе залежаць ад метэаралагiчных працэсаў i колькасцi ападкаў.

Iлона Iванова.

←Міністэрства абароны пераклала свае статуты на беларускую мову

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика