Продаж лiкёра- гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ўзрос на 14,4 працэнта

Источник материала:  

На спажывецкiм рынку Беларусi ў 2009 годзе рэалiзавана алкагольных напiткаў i пiва на Br4904,9 млрд, што ў агульным аб'ёме рознiчнага тавараабароту гандлёвых арганiзацый складае 12 працэнтаў. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.

У мiнулым годзе прададзена алкагольных напiткаў i пiва ў абсалютным алкаголi ў аб'ёме 9236,6 тыс. дал, што складае да ўзроўню 2008 года 97,8 працэнта. Продаж гарэлкi знiзiўся на 1,4 працэнта i склаў 10728,3 тыс. дал., Рэалiзацыя лiкёра-гарэлачных вырабаў узрасла на 14,4 працэнта i склала 1268,4 тыс. дал. Павялiчыўся таксама продаж пiва — яго прададзена 26484,9 тыс. дал, што на 6,3 працэнта больш, чым у 2008 годзе. На 1,2 працэнта больш рэалiзавана пенiстых вiнаў, уключаючы шампанскае. Іх прададзена 1147,2 тыс. дал. Рэалiзацыя слабаалкагольных напiткаў павялiчылася на 3,8 працэнта i склала 1352,8 тыс. дал.

←Міністэрства абароны пераклала свае статуты на беларускую мову

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика