Маразы аслабеюць, а на поўднi магчымы дождж

Источник материала:  

У другой палове тыдня маразы iстотна аслабеюць, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

Часам снег, мокры снег, на поўднi краiны магчымы дождж. На дарогах галаледзiца. Тэмпература ўначы на чацвер мiнус 4—11, у Гомельскай вобласцi — да 0—3 марозу, удзень — ад мiнус 4 на поўначы, да плюс 2 градусаў на поўднi краiны. У пятнiцу ўначы 0—7 марозу, удзень — мiнус 5 — плюс 2 градусы. На выхадныя снег i мокры снег. Тэмпература ўначы — 2—9 марозу, удзень — 0 — мiнус 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

←Міністэрства абароны пераклала свае статуты на беларускую мову

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика