Беларуская артыстка трапiла ва ўкраiнскiя зоркi

Источник материала:  

Муз-news

Беларуская артыстка трапiла ва ўкраiнскiя зоркiСпявачка Берта стала лаўрэатам першага i прызёрам другога тура мiжнароднага конкурсу "Я — зорка", зладжанага аднайменным украiнскiм парталам i кiеўскай радыёстанцыяй Music radio. Конкурсная песня беларускi "Птушка" заняла ў першым туры конкурсу 4-е месца i ўвайшла ў першы зборнiк песень "Я — зорка", якi арганiзатары плануюць выпускаць штоквартальна. А завершыцца конкурс у студзенi гэтага года вялiкiм канцэртам прызёраў усiх тураў у палацы "Україна". Пераможцам i дыпламантам абяцана мноства прызоў, сярод якiх — запiс у прафесiйнай студыi, здымкi клiпа, дуэт з "зоркай" або песня вядомага аўтара ў падарунак.

"Мне вельмi прыемна, што песня "Птушка" спадабалася ўкраiнскай публiцы, — радуецца Берта, — бо ў першым туры галасаваць з Беларусi было немагчыма, i ўсё адно я абышла амаль 370 iншых песень, у асноўным украiнскiх выканаўцаў. А ў другiм туры я выставiла песню "Кiно", i не прагадала — заняла трэцяе месца i трапiла ў фiнал, так што цяпер у мяне ёсць шанц пазмагацца за галоўныя прызы!"

Падтрымаць зямлячку ў наступных турах, а таксама прасачыць за далейшым ходам конкурсу можна на сайце http://ya-zvezda.com.

Музычны гараскоп для закаханых

Яго склала спявачка Іскуi Абалян, якая напярэдаднi Дня святога Валянцiна ўжо чацвёрты год запар прапануе слухачам свае тэматычныя аўтарскiя праекты. Цяперашнi канцэрт-прысвячэнне, якi называецца "Гараскоп кахання", адбудзецца 12 лютага ў Палацы Рэспублiкi i традыцыйна збярэ, акрамя iнiцыятаркi, цэлы россып вядомых беларускiх артыстаў: Iна Афанасьева, Георгiй Калдун, Венера, Аляксандр Патлiс, Аня Шаркунова, Герман, Алеся, Iлья Мiцько, "Атлантыка", "Тяни-Толкай" i iншыя выканаўцы праспяваюць пра каханне.

"Мы рыхтуем для публiкi сюрпрыз — парад прэм'ер, — ледзь-ледзь прыадкрывае сакрэты будучага шоу Iскуi. — На канцэрце прагучыць каля 20 новых кампазiцый пра каханне — на самы розны густ i ўзрост. Няхай усе прыгадаюць пра тое, што каханне — мiстычнае пачуццё, поўнае таямнiц i загадак, раскрыць якiя дапамагаюць у тым лiку гараскопы".

Дарэчы, непасрэдна на свята закаханых, 14 лютага, тэлеверсiю канцэрта пакажа Першы канал.

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

←Где лечить туберкулез

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика