Міхаіл Велер і французскія пісьменнікі на Мінскім кніжным кірмашы

Источник материала:  
08.02.2010 19:19 — Новости Общества

Краіны СНД, далёкаўсходнія Карэя і Кітай, блізкаўсходнія Сірыя і Іран, далёкія-блізкія Венесуэла і Куба, а таксама заходнія кніжныя гіганты Нямеччына і ЗША — разам 26 дзяржаваў — возьмуць удзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адбудзецца з 10 да 14 лютага ў мінскім выставачным павільёне «БелЭкспа».

Міхаіл Велер і французскія пісьменнікі на Мінскім кніжным кірмашы
Святлана Алексіевіч і Мікалай Чаргінец на мінулагоднім кірмашы. Фота Юліі Дарашкевіч.

Французская кніга

Пасля Ізраіля і Украіны сёлета ганаровы госць — Францыя, якой адмыслова дзеля кірмаша падрыхтавала шмат сюрпрызаў. Па-першае, расійскія ды беларускія пераклады, а таксама французскамоўныя арыгіналы на французскім стэндзе падчас кірмаша можна без можна будзе набыць без нацэнкі.

«Вы не ўбачыце на нашым стэндзе Мапасана і Флабера, якіх беларускі чытач ужо пэўна прачытаў у беларускім ці расейскім перакладах, а можа і ў арыгінале, — кажа Людовік Руае, дарадца па культуры Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, — Наш арыенцір  — сучасная французская літаратура — мы пастараемся паказаць беларускаму чытачу сучасных, папулярных аўтараў, такіх як Крысціян Гарсэн і Анна Гавальда».

Акрамя гэтага на французскім стэндзе адбудзецца шэраг мерапрыемстваў:

12 лютага адбудзецца майстар-класа па ілюстрацыях вядомага ілюстратара Пьера Карнюэля (Пачатак 15.30).

13 лютага літаратурная сустрэча з гісторыкам і пісьменнікам Т’еры Ленцам «Еўрапейская геапалітыка ў эпоху Напалеона». Пачатак а 14-й.

Таксама 13 лютага адбудзецца сустрэча з Крысціянам Гарсэнам. Яго раман «Палёт паштовага голуба», упершыню на расійскую мову пераклалі менавіта ў Беларусі.

На мінскі кніжны кірмаш таксама завітае таксама пісьменніца, што піша для падлеткаў — Ан-Мары Поль, кнігу якой пераклаў Зміцер Колас (13 лютага, пачатак сустрэчы, а 11 раніцы).

Дарэчы, кожны, хто набудзе хаця б адну кнігу на стэндзе Францыі, у рамаках латарэі зможа пазмагацца за адзін з двух квіткоў на канцэрт французскай спявачкі Патрысіі Каас.

Расійская кніга

Расія, хоць і не з’яўляецца ганаровым госцем выставы-кірмашу, але ж сваімі стэндамі паводле словаў намміністра інфармацыі Ігара Лапцёнка зойме такую сама плошчу, як і гаспадары, беларусы. Акрамя праанансаванай міністрам замежных справаў РФ Сяргеем Лаўровым прэзентацыі кнігі аб расійскай дыяспары ў РБ «Русские в Беларуси», самай запамінальнай з расійскіх імпрэзаў, пэўна, будзе прыезд нашумелага ў канцы 90-х гадоў аўтара постперабудовачнага рамана «Самавар» Міхаіла Велера. 12 лютага ён сустрэнецца са студэнтамі БДУ (Маркса, 31) і дасць лекцыю «Зліццё элітарнай і масавай літаратуры ў ХХІ ст.» Пачатак, а 14.25.

Беларуская кніга

Кірмаш будзе праходзіць на тле невялікага пагаршэння справаў у выдавецкай дзейнасці. Паводле афіцыйных звестак летась у Беларусі было выдадзена 12885 кніжных найменняў агульным накладам 22,8 млн асобнікаў, што на 2% менш чым у 2008. Не ў апошнюю чаргу гэта звязана з пагаршэннем стана выдавецкай дзейнасці ў Расіі, якая з"яўляецца асноўнай заказчыцай беларускіх выдавецтваў. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак змяншэнне тлумачыць тым, што самае буйное выдавецтва краіны «Харвест» (прадстаўнік расійскага «АСТ») колькасць выдаваных кніг скараціла ажно ў чатыры разы і зачыніла адзін з двух сваіх паліграфічных камбінатаў.

Беларускія прэзентацыі адбудуцца збольшага ля стэндаў дзяржаўных выдавецтваў. Гэтак, 13 лютага адбудзецца прэзентацыі выданняў «Мастацкай літаратуры», сярод якіх кнігі Уладзіміра Караткевіча «Лебядзіны скіт» і Быкава «Аповесці». Пачатак а 12.30.

12 лютага — прэзентацыя рукапісных кніг супрацоўніка музея-запаведніка «Заслаўе» мастака Юрася Малаша з дэманстрацыяй слайд-фільма «Сусвет з душою беларуса». Пачатак а 12-й.

З недзяржаўных прэзентацыяў — прэзентацыя фотаальбома «Дікая жізнь в центре Европы» выдавецтва «Рыфтур». Пачатак а 15-й.

Зноў жа 13 лютага выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» прэзентуе 3-ці том энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», першыя два тамы, выхад якіх быў цёпла сустрэты за мяжой на леташнім Віленскім кірмашы. Акрамя гэтага на Мінскай кніжнай выставе будуць прэзентавацца і іншыя энцыклапедыі выдавецтва «Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага» і «Гарадыі мястэчкі Вялікага княства Літоўскага», а таксама факсімільныя выданні альбому «Фамільныя партрэты князей Радзівілаў» з гістарычнымі каментарамі. Пачатак аб 11-й.

Такім чынам, Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш у павільёне «БелЭкспа» (Купалы, 27), 11–14 лютага. Уваход — вольны.

←Жанна Литвина: указ об упорядочении интернета вызывает тревогу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика