Мінскія ратавальнікі будуць выязджаць на месца здарэння з мяккімі цацкамі
08.02.2010 17:17
—
Новости Общества
У найбліжэйшы час у камплект рыштунку кожнага сталічнага аварыйна‑выратавальнага аўтамабіля будуць уваходзіць мяккія цацкі.
Як паведаміў прэс‑сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік, ведамства закупіла 150 мяккіх цацак, і цяпер у кожнай пажарнай машыне ва ўсіх частках горада будуць жыць мядзведзі, зайчыкі, ласі і іншыя жывёлы.
Аляксандр Лапанік растлумачыў, што нярэдка для дзіцяці, што трапіла ў бяду, убачыць чалавека ў форме — стрэс.
А як толькі хлопчык ці дзяўчынка атрымлівае ад яго мяккі падарунак, настрой паляпшаецца, страх мяняецца на здзіўленне і радасць. Гэта, як паказвае практыка, дае ратавальнікам дадатковы шанец на тое, каб хутчэй і з меншымі выдаткамі выручыць малога з бяды.