Лукашэнка з Швейцарыі не з’язджаў
08.02.2010 13:12
—
Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка дагэтуль знаходзіцца ў Швейцарыі.
«Прэзідэнт яшчэ не вярнуўся і працягвае знаходзіцца ў Швейцарыі», — паведаміў кіраўнік прэс‑службы прэзідэнта Павел Лёгкі.
Пра тое, што Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Швейцарыю, яго прэс‑служба паведаміла вечарам 3 лютага. Тэрміны візіту не ўдакладняліся. «Кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з прадстаўнікамі бізнесу і палітычных колаў гэтай краіны. Дзелавая частка візіту, які будзе доўжыцца некалькі найбліжэйшых дзён, сумешчана з кароткатэрміновым адпачынкам», — гаварылася ў прэс‑рэлізе.
4 лютага Павел Лёгкі паведаміў, што Лукашэнка вернецца «з дня на дзень». Ён таксама зазначыў, што прэс‑служба паведаміць аб выніках рабочага візіту кіраўніка дзяржавы.