РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Адрамантавала...

Прайдзiсветка заявiлася да сталiчнай пенсiянеркi пад выглядам работнiцы ЖЭСа i выкрала з кватэры наяўныя грошы.

Паводле звестак прэс-афiцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, жанчына ўпусцiла да сябе незнаёмку, якая пераканаўча сцвярджала, што яна з жыллёва-эксплуатацыйнай службы i прыйшла наконт рамонту ў кватэры. Гаспадыня не западозрыла падвоху, бо ў гэтым доме, што знаходзiцца на вулiцы Лермантава, жыхары якраз актыўна абмяркоўвалi чуткi наконт капiтальнага рамону. Мiж тым, вiзiцёрка настолькi ўвайшла ў ролю, што прапанавала за 200 тысяч рублёў памяняць пенсiянерцы ў кватэры трубы i сантэхнiку адразу ж, не адкладваючы справы ў доўгую скрыню. Аднак даверлiвая гаспадыня прызналася, што такiх грошай зараз не мае. Калi госця даведалася пра гэта, то ў яе хуценька знайшлiся неадкладныя справы. А пасля сыходу нахабнiцы пенсiянерка раптоўна выявiла, што разам з жанчынай знiклi i 80 тысяч рублёў, што ляжалi на столiку.

Ігар ГРЫШЫН.

Манiякальная цяга...

да жанчын была ў 33-гадовага, раней судзiмага за гвалтаванне i рабаўнiцтва мiнчанiна: ужо дзевяць дзяўчат заявiлi аб нападзе на iх падазронага.

Мiж iншым, не выключана, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-афiцэр Кастрычнiцкага РУУС Сяргей Чабатароў, што пацярпелых больш. Зрэшты, гэта выявiць следства. Акалiчнасцi ж гэтай справы наступныя. У Кастрычнiцкiм раёне сталiцы невядомы нападаў па аднолькавай схеме на маладых жанчын ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў. З адзiнаццацi вечара да пяцi ранiцы злодзей хаваўся каля дома i чакаў дзяўчат, якiя вярталiся адны дадому. Калi ж ахвяра заходзiла ў пад'езд, iшоў за ёй i нападаў, часам ужо ў лiфце. Дарэчы, падазроны, якi не толькi рабаваў, але i нападаў з мэтай сэксуальнага дамагання, паводзiў сябе заўсёды крайне асцярожна: калi побач бачыў староннiх людзей, нiколi не нападаў. Акрамя таго, ва ўсiх выпадках накiдваўся са спiны i хаваў свой твар. Тым не менш, злачынцу праваахоўнiкi затрымалi, прычым у момант учынення чарговага нападу. Ён ужо прызнаўся ў чатырох рабаўнiцтвах i пяцi хулiганствах. Мiж iншым, затрыманы не так даўно вызвалiўся з турмы, але, вiдаць, дзевяцi гадоў, якiя гвалтаўнiк адсядзеў раней, яму не хапiла.

Iгар ГРЫШЫН.

I без каштоўнасцяў, i без грошай

засталася жыхарка Капыля, якую заспелi праваахоўнiкi за продажам залатога ланцужка зямлячцы.

53-гадовую жанчыну, паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, затрымалi на Плошчы Ленiна супрацоўнiкi мясцовага РАУС за парушэнне правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi. У дачыненнi да яе заведзена крымiнальная справа, а ў кватэры парушальнiцы i ў яе аўтамабiлi "Опель" знойдзеныя i канфiскаваныя 70 вырабаў з металу серабрыстага колеру, 41 — з металу залацiстага колеру, а таксама 5,6 мiльёна беларускiх рублёў.

Iгар ГРЫШЫН.

Сутэнёр у вiртуальнай прасторы

24-гадовы жыхар Гомеля выкарыстоўваў найноўшыя тэхналогii для таго, каб аказваць паслугi жрыц кахання. Клiенты знаходзiлiся праз сетку iнтэрнэт. Для арганiзацыi працэсу малады чалавек дамовiўся з непрацуючай дзяўчынай, якая выступала ў ролi дыспетчара. У глабальным павуцiннi былi наладжаны стасункi з клiентамi шляхам размяшчэння на розных сайтах анкет спецыяльнай накiраванасцi. Сам грамадзянiн падбiраў невiртуальны "персанал", арганiзоўваў iх складаную працу, за што i забiраў частку атрыманых грошай. Група не паспела шырока разгарнуць сваю дзейнасць — добра спрацавалi супрацоўнiкi ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi УУС Гомельскага аблвыканкама, паведамiлi ў прэс-службе гэтай арганiзацыi.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

←«Комендантский час»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика