«Малады Фронт» не пусцілі ў Crown Plaza
З арганізацыяй разарвалі дамову на арэнду залі для ўручэння 14 лютага 1‑й нацыянальнай прэміі «Любоў да Беларусі», заснаванай «Маладым фронтам».
Пра гэта nn.by паведаміў намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі Іван Шыла.
Дамова была падпісаная некалькі дзён таму на арэнду залы гатэля на дзве гадзіны . Меркавалася запрасіць на ўручэнне прэміі 14 лютага больш за 300 гасцей: журналістаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, знакамітых дзеячоў культуры і мастацтва Беларусі.
Сёння маладафронтаўцам ператэлефанавалі з гатэля і сказалі, што дамова скасаваная.
Зазначым, што беларускае незалежнае грамадства не раз праводзіла свае імпрэзы ў Crown Plaza, прыкладам, там праводзіла мерапрыемствы БХД, і прэцэдэнт з МФ — гэта першы выпадак адмовы ад адміністрацыі гатэля.
«Малады фронт будзе падаваць скаргу ў суд», — зазначыў Іван Шыла.