Рыгор Барадулін ідзе на папраўку

Источник материала:  
Рыгор Барадулін ідзе на папраўкуЗдароўе Рыгора Барадуліна палепшылася. Пра гэта ён сам сказаў сёньня па тэлефоне.Народнага паэта Беларусі паклалі ў дзясятую сталічную клініку мінулым чацьвяргом з-за праблемаў з сэрцам. Тыдзень інтэнсіўнай тэрапіі ў аддзяленьні кардыялёгіі даў станоўчы вынік. Ягонае здароўе паляпшаецца. Рыгор Іванавіч чытае, жартуе, як зазвычай, з мэдпэрсаналам і рыфмуе свае геніяльныя карацелькі. 

Праз некалькі дзён Рыгор Барадулін спадзяецца пакінуць бальнічную палату і рыхтавацца да свайго дня нараджэньня. 24 лютага яму будзе 75.
←У 2009 годзе Мінюст 34 разы адмаўляў у рэгістрацыі грамадскім аб’яднанням

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика