Прапанова дэпутатаў пра адмену адтэрміноўкі ад прызыву для платнікаў адхілена
Прапанова дэпутатаў пра адмену адтэрміноўкі ад армейскага прызыву для студэнтаў‑платнікаў не знайшло падтрымкі і не ўвойдзе ў лік паправак у закон «Пра воінскі абавязак і воінскую службу».
Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі.
На пасяджэнні рабочай групы вырашана пакінуць тую частку законапраекта, якая тычыць прадастаўлення адтэрміновак ад службы ў войску, без змяненняў. Яна застаецца ў тым жа выглядзе, у якім была прынята дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні. То бок адтэрміноўку ад арміі мяркуецца адмяніць толькі для студэнтаў завочных формаў навучання.
«Прапанова аб тым, каб замест завочнікаў, прызываць усіх студэнтаў‑платнікаў, не знайшла падтрымкі ні ў Міністэрстве адукацыі, ні ў Адміністрацыі прэзідэнта, выклікала неадназначнае тлумачэнне ў грамадстве», — растлумачыў Віктар Гумінскі. Таму яна не ўвайшла ў законапраект пры падрыхтоўцы яго да другога чытання.