50-летняя женщина едва не замерзла в Пружанском районе
03.02.2010 10:06
—
Новости Общества
![]() |
Фото:www.budni.by |
Адкрыла статыстыку пацярпелых 50-гадовая жанчына са Шчарчова. Яе прывезлі ў бальніцу ў стадыі алкагольнага ап’янення з абмарожанымі нагамі. З-за таго, што жанчына не звярнулася па медыцынскую дапамогу своечасова, працэс зайшоў занадта далёка. У выніку ёй ампутавалі абедзве нагі.
У прыёмны пакой бальніцы даставілі мужчыну 1980 г.н. з в.Жабін, як мяркуецца, з моцным пераахалоджваннем. Выратаваць яго не змаглі. Але заключэнне аб прычыне яго смерці яшчэ вынесе судмедэкспертыза.
Яшчэ двое хворых з невялікімі абмарожваннямі канечнасцей знаходзяцца на лячэнні ў хірургічным аддзяленні. Як паведаміў намеснік галоўнага ўрача ЦРБ В.М.Шаўчэня, як правіла, ахвярамі маразоў становяцца людзі, якія злоўжываюць спіртным. Таму ўрачы раяць не захапляцца выпіўкай.
Калі ёсць падазрэнні на абмарожванне, трэба неадкладна змясціць чалавека ў цёплы пакой і выклікаць “хуткую дапамогу”.