Тры месяцы турмы за адмову служыць у войску

Источник материала:  
01.02.2010 12:43 — Новости Общества

Тры месяцы турмы за адмову служыць у войску

Такі вырак вынес суд Мінскага раёна верніку габрэйска‑месіянскай суполкі Івану Міхайлаву за адмову служыць у войску.

З улікам таго, што ад 20 снежня Іван Міхайлаў знаходзіцца пад вартай у Жодзінскім СІЗА, ён прабудзе за кратамі 1,5 месяцы.

Абвінаваўца папрасіў для Міхайлава 5 месяцаў зняволення.

Івана Міхайлава вінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад службы ў войску.

Іван заяўляе, што ён — вернік і не хоча парушаць запавет «Не забі». Яму адмовілі ў службе ў рэзерве.

«У гэтым і ёсьць увесь клопат дзяржавы пра шматдзетную сям’ю. У сям’і шасцёра дзяцей‑утрыманцаў. Іван дапамагаў матэрыяльна сям’і», — заявіў Уладзімір Міхайлаў, бацька Івана.

Сузаснавальнік партыі БХД Аляксей Шэйн заявіў, што такі прысуд Івану Міхайлаву — гэта «грубае парушэнне закона пра свабоду веравызнання».

←Верующий Иван Михайлов осужден "за уклонение"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика