«У Мінску сёння склалася цяжкая сітуацыя»

Источник материала:  
01.02.2010 11:17 — Новости Общества

Складаныя ўмовы надвор’я вымусілі гарадскія ўлады Мінска звярнуцца па дапамогу да прадпрыемстваў і арганізацыяў. Рашэнне пра прыцягненне дадатковых сіл для барацьбы са снегам

прынята сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

«У Мінску складваецца дастаткова складаная сітуацыя, таму ў раёнах горада трэба сабраць камісіі па надзвычайных сітуацыях і вызначыць захады па вырашэнні ўзніклай праблемы. Неабходна абавязаць уласнікаў і балансатрымальнікаў нерухомасці навесці парадак на прылеглай тэрыторыі», — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Барысенка. Паводле яго словаў, на прадпрыемствах і ў арганізацыях сталіцы можна было б аб’явіць ў некаторай ступені суботнік:

аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, бытпаслуг, адукацыі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя могуць зрабіць свой унёсак у барацьбу са стыхіяй, расчысціць ад снегу пешаходныя дарожкі, прыступкі, падыходы. «Мы развучыліся працаваць у зімовы перыяд

і спадзявацца толькі на камунальную тэхніку, але сёння гэтага недастаткова», ‑ заклікаў гараджан намеснік старшыні гарвыканкама.

Салідарны з ім і кіраўнік Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўны санітарны доктар Фёдар Германовіч, які ахарактарызаваў сітуацыю як няпростую. «Я сёння раніцай праехаў па горадзе і не ўбачыў ніводнага расчышчанага прыпынку,

што не можа не выклікаць заклапочанасці з нагоды санітарнага стану. Таму кіраўнікам адміністрацыяў горада неабходна сабраць кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізаваць працу па навядзенні парадку», — сказаў галоўны санітарны доктар сталіцы.

Пра рэкордныя аб’ёмы вывезенага снегу паведаміў генеральны дырэктар УП «Гаррамаўтадар» Іван Гурыновіч. Так, за мінулыя чатыры дні дарожнікі вывезлі 93 тыс.кубаметры снегу, у той час як за ўвесь студзень — 500 тыс.куб.м. Колькасць спецтэхнікі павялічана да 800 адзінак. Акрамя таго, снег вывозяць 200 дваццітонных самазвалаў. «Сітуацыя складаная, але мы даем рады», — запэўніў Іван Гурыновіч, але пры гэтым самым слабым звяном ён назваў уборку пешаходных дарожак.

Дэфіцыт рабочых негатыўна адбіваецца на тэмпах іх расчысткі, таму гендырэктар таксама звярнуўся да прадпрыемствам з прапановай навесці парадак на прылеглых тэрыторыях.

←Туристические возможности Беларуси будут представлены на выставке в Израиле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика