31 студзеня - Дзень беларускай навукі

Источник материала:  
31 студзеня - Дзень беларускай навукіАляксандр Лукашэнка павіншаваў вучоных з Днём беларускай навукі, які адзначаецца 31 студзеня.- У цяперашні час, - гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта, - уклад навукі ў развіццё краіны мае выключнае значэнне. З дапамогай сучасных навуковых дасягненняў наша краіна зможа выйсці на прынцыпова новы ўзровень вырашэння маштабных задач, якія стаяць перад грамадствам.


Аляксандр Лукашэнка заклікаў навукоўцаў "прыўнесці ў эканоміку наватарскія ідэі і эфектыўныя распрацоўкі, якія вядуць да падвышэння якасці жыцця народа".

Адной з актуальных праблем беларускай навукі з'яўляецца старэнне навуковых кадраў. Як адзначалася 29 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі, цікавасць маладых беларусаў да аспірантуры зніжаецца. Гэта тлумачыцца, у тым ліку, невысокімі заробкамі ў навуковай сферы, заўважыў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

- Ніколі ў навуцы малады чалавек не запрацуе больш, чым у бізнэсе. Аднак навука трымаецца менавіта на энтузіяста, - падкрэсліў ён.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у снежні 2009 года ў работнікаў навукі і навуковага суправаджэння быў зафіксаваны максімальны па галінах памер сярэдняй зарплаты - 1 млн. 787 тыс. рублёў (крыху больш за 600 даляраў ЗША).

←День белорусской науки отмечается 31 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика