Беларускія маркі да Алімпіяды-2010 – набор абсурдных кур’ёзаў
Блок марак |
На першай марцы, на якой знаходзяцца хакеісты, бачна, што спартсмен у беларускім швэдары ніжэй за пояс чамусьці апрануты ў форму нью-йорскага хакейнага клуба «Рэйнджэрс». Яго супернік — хакеіст канадскага клуба «Манрэаль», з якім зборная Беларусі ніколі не гуляла і гуляць не зможа, бо зборныя і клубы выступаюць у розных спаборніцтвах.
На марцы з фрыстайлістам, які знаходзіцца ў палёце, журналісты ўбачылі украінскага спартсмена Энвера Аблаева, але ніяк не беларуса.
Тры ніжнія маркі прысвечаныя біятлону. На той, што знаходзіцца злева, беларуска Дар’я Домрачава страляе стоячы, у той час як яе суперніцы рыхтуюцца страляць лежачы. Такая ж памылка нашай біятланісткі здарылася на яве летась, і прывяла да дыскваліфікацыі. «Белпошта» ж вырашыла захваць гэты момант для гісторыі.
Наступны эпізод лля калекцыі філатэлістаў — біятлонная пагоня. Але за Домрачавай бягуць… мужчыны-біятланісты!
І толькі апошняя марка, на якой спартсменка бяжыць на фоне гор, не выглядае абсурднай.
Набор марак для калекцыянераў абыйдзецца ў 3 тысячы рублёў.