Прыватная асоба не мае магчымасці набыць сімволіку Віцебску

Источник материала:  
29.01.2010 10:23 — Новости Общества
Прыватная асоба не мае магчымасці набыць сімволіку ВіцебскуПрыватная асоба не мае магчымасці набыць сімволіку Віцебску. Рэгіянальная сімволіка - сцягі Віцебску і Віцебскай вобласці - не прадаецца ў крамах.

Сцягі шые адзінае прадпрыемства - акцыянернае таварыства “Труд-Віцебск” і прадае выключна арганізацыям па безнаяўным разліку. Прыватныя ж асобы пазбаўленыя магчымасці мець ва ўласнасці сцяг сваёй малой радзімы.

Сітуацыя атрымліваецца парадаксальная – аб патрыятычным выхаванні хто толькі не гаворыць, а ўзняць, напрыклад, над сваім домам падчас якога-небудзь свята сцяг роднага гораду з выявай Збавіцеля ці сцяг Віцебшчыны з Пагоняй звычайны грамадзянін не мае магчымасці. Той, хто паспрабуе зрабіць сцяг ўласнаручна, рызыкуе трапіць пад адміністрацыйную адказнасць за знявагу сімвала.

Дарэчы, прадпрыемства, што шые сцягі, пакутуе ад адсутнасці попыту. Прадпрыемствы ды арганізацыі ня вельмі ахвотна набываюць рэгіянальную сімволіку, але ні “Труд-Віцебск”, ні мясцовы гандаль скарыстаць патэнцыял звычайных грамадзян як магчымых пакупнікоў чамусьці не спяшаюцца.

←Специальные тарифы для двоих вводит "Белавиа"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика