«Белавія» ўводзіць спецыяльныя тарыфы для дваіх па некаторых напрамках

Источник материала:  
29.01.2010 11:00 — Новости Общества

Напярэдадні свят — Дня святога Валянціна, Дня абаронцы Айчыны і Міжнароднага жаночага дня —

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» прапануе скарыстацца спецыяльнымі тарыфамі для дваіх на некаторых рэйсах.

Так, кошт авіябілетаў для дваіх (у абодва бакі) на рэйсах Мінск — Амстэрдам, Ларнака, Рым, Мілан, Прага складзе 399 еўра (аэрапортавыя таксы бяруцца дадаткова па кожным білеце), у Берлін, Кіеў, Маскву, Санкт‑Пецярбург, Рыгу, Калінінград — 249 еўра, Ерэван, Тэль‑Авіў, Лондан, Парыж — 449 еўра, Варшаву — 189 еўра.

Максімальны перыяд знаходжання ў краіне — 14 дзён. Змяненні і вяртанне авіябілетаў не дазваляюцца. Колькасць білетаў абмежавана.

Ажыццявіць падарожжа па спецыяльных цэнах «Белавія» можна з 1 лютага па 15 сакавіка 2010 года.

Білеты, на якія распаўсюджваецца гэта прапанова, неабходна набыць адначасова з браніраваннем да 28 лютага 2010 года.

Пасажыры могуць набыць білеты па акцыі ў офісе «Белавія» або ў агентаў па продажы авіяперавозак.

←Беларусь занесло снегом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика