У плюсе — толькi Мiнск

Источник материала:  

Паводле папярэднiх звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, за мiнулы год колькасць насельнiцтва Беларусi скарацiлася на 13 тысяч чалавек. Пры гэтым асноўнай прычынай тут зноў сталi так званыя "натуральныя страты".

Як сведчыць статыстыка, на працягу мiнулага года ў краiне нарадзiлася 109,8 тыс. дзяцей, што перавысiла паказчык пазамiнулага года на 1,9 тыс. чалавек. Але адначасова ўзрос i ўзровень смяротнасцi — летась пайшлi з жыцця 135,1 тыс. жыхароў Беларусi. Такiм чынам, натуральнае сальда атрымалася адмоўным i агульнае падзенне колькасцi насельнiцтва замарудзiў толькi мiграцыйны прырост. У 2009 годзе на сталае месца жыхарства ў краiну прыехалi 19892, тады як з'ехалi — 7643 чалавекi.

Як сведчыць статыстыка, у пачатку года ў Беларусi пражывала 9 млн 480,2 тыс. чалавек. Пры гэтым адзiным рэгiёнам, якi павялiчыў колькасць насельнiцтва, была сталiца — па стане на 1 студзеня тут налiчваўся 1 млн 834,2 тыс. жыхароў. Насельнiцтва Гомельскай вобласцi складала 1 млн 438,3 тыс., Мiнскай вобласцi — 1 млн 418,9 тыс., Брэсцкай — 1 млн 398,7 тыс., Вiцебскай — 1 млн 228,6 тыс., , Магiлёўскай — 1 млн 91,9 тыс., Гродзенскай — 1 млн 69,6 тыс. чалавек.

Сяргей ГРЫБ.

У гонар Нiны Мацяш

Брэсцкi аблвыканкам прыняў рашэнне Белаазёрскай гарадской бiблiятэцы прысвоiць iмя Нiны Мацяш, слыннай беларускай паэткi, ганаровага грамадзянiна горада Белаазёрска. Зроблена гэта па хадайнiцтве Бярозаўскага райвыканкама.

Яна СВЕТАВА.

←В поисках утраченного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика