Цукар пацяжэў на 10 працэнтаў

Источник материала:  

З учарашняга дня ў Беларусi ўведзеныя новыя цэны на цукар-пясок з павышэннем iх узроўню ў сярэднiм на 10 працэнтаў.

Паводле звестак Мiнэканомiкi, новыя рознiчныя цэны на цукар-пясок вагавы складаюць цяпер 2350 рублёў за кiлаграм, на расфасаваны ў полiэтыленавыя цi папяровыя пакеты па 1 кiлаграме — 2570 рублёў. У мiнiстэрстве патлумачылi, што адпаведнае рашэнне прынятае ў мэтах выраўноўвання цэнаў на цукар з сумежнымi дзяржавамi, а таксама ўлiчваючы пагаршэнне фiнансавага стану цукраперапрацоўваючых арганiзацый у сувязi з перапрацоўкай цукру-сырцу, што завозiцца.

Ігар ГРЫШЫН.

←В поисках утраченного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика