На выхадныя iстотна пацяплее

Источник материала:  

Ужо сёння ўдзень надвор'е ў Беларусi значна палепшыцца, амаль паўсюдна пройдзе невялiкi снег, вецер сцiхне i стане цяплей, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Такое мяккае надвор'е прынясе да нас цыклон Джэнiфер, якi рухаецца з боку Балтыйскага мора. Маразы аслабеюць да мiнус 3—9. У выхадныя ўсталюецца спакойнае слабамарознае надвор'е, калi час ад часу будзе iсцi невялiкi снег. Уначы ў суботу 6—13, удзень — 2—9. У нядзелю ўначы 5—12, удзень — 1—8.

У першыя днi наступнага тыдня стане яшчэ цяплей. Так, у панядзелак на працягу сутак чакаецца 0—7 марозу, выпадзе мяккi снег, ва ўсходнiх рэгiёнах моцныя снегапады, месцамi мокры снег. У асобных раёнах Вiцебскай вобласцi месцамi мяцелiца, налiпанне мокрага снегу, на дарогах моцная галалёдзiца. А вось у заходняй палове краiны ўначы чакаюцца маразы да 10—15 градусаў. У аўторак i сераду пройдзе снег, мокры снег. У аўторак уначы 7—14, удзень — 5—12 марозу. У сераду ўначы 5—12, удзень — 0—7 марозу.

Сяргей КУРКАЧ.

←В поисках утраченного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика