ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Дональд Туск адмовiўся ад прэтэнзiй на прэзiдэнцкi пост ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙПрэм'ер-мiнiстр Польшчы i адзiн з заснавальнiкаў партыi "Грамадзянская платформа" Дональд Туск заявiў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах прэзiдэнта, якiя адбудуцца ўвосень 2010 года.

"Я свой выбар зрабiў", — заявiў Туск, не назваўшы пры гэтым iмя кандыдата ад яго партыi на пост кiраўнiка дзяржавы. Туск удакладнiў, што, паводле яго меркавання, ён прынясе больш карысцi для краiны на пасадзе прэм'ера. "Я планую застацца на чале ўрада i 'Грамадзянскай платформы", — паведамiў ён. Паводле меркавання шматлiкiх аналiтыкаў, Туск меў усе шанцы перамагчы на выбарах дзейнага прэзiдэнта Леха Качыньскага. Аднак тыя ж назiральнiкi адзначаюць, што па польскiх законах, рэальнымi ўладнымi паўнамоцтвамi валодае кiраўнiк урада.

Развод у Расii падаражэе ўдвая

У Расii з 29 студзеня ў два-чатыры разы павялiчацца некаторыя мыты на дзяржаўныя паслугi.

Так, развесцiся стане ўдвая даражэй — з кожнага з сужэнцаў за скасаванне шлюбу дзяржава будзе спаганяць 400 рублёў, а не 200, як раней.

Эстонiя пазычыла ў Латвii расiйскi танк, каб правесцi ваенныя вучэннi

Эстонская армiя для правядзення вучэнняў пазычыла ў суседняй Латвii танк, паколькi ўласных у яе проста няма. Прычым танк аказаўся яшчэ i расiйскай вытворчасцi — Т-55. Як паведамляюць СМІ, яшчэ ў 1999 годзе Польшча прапаноўвала Талiну бязвыплатна прадаставiць пяць танкаў Т-55, аднак эстонцы адмовiлiся, паколькi палiчылi, што такая тэхнiка не падыходзiць да стандартаў НАТА i перашкодзiць iм уступiць у альянс.

Але ў вынiку наяўнасць у Польшчы расiйскiх танкаў не перашкодзiла ёй стаць членам Паўночнаатлантычнага блока, а вось эстонскiя вайскоўцы дагэтуль ходзяць па свеце з працягнутай рукой.

Верагодна, i на гэты раз можна было б абысцiся без танка, калi б эстонскае камандаванне не было змушанае неяк праверыць трываласць пабудаваных салдатамi абарончых будынкаў.

На Гаiцi развiўся гандаль дзiцячымi органамi

Кiраўнiк урада Гаiцi Жан-Макс Бельрыў расказаў СNN, што незаконны гандаль чалавечымi органамi i дзецьмi стаў аднымi з пабочных наступстваў землятрусу. Паводле яго слоў, у краiне iснуе кантрабанда органаў — як дзiцячых, так i дарослых.

Прэм'ер таксама станоўча адказаў на пытанне аб кантрабандзе дзяцей для ўсынаўлення. Ён распавёў, што ўлады Гаiцi спрабуюць працаваць з бяздомнымi дзецьмi i перадаваць iх у сем'i або прытулкi, але на гэты момант iх незаконны вываз i ўсынаўленне застаецца адной з галоўных праблем. Паводле слоў Жан-Макса Бельрыва, дзецi з Гаiцi ў вынiку трапляюць у ЗША.

У Берлiне адабралi 1,5 мiльёна еўра

У Берлiне сярод белага дня невядомы напаў на вулiцы на супрацоўнiка арганiзацыi "Iсламская рэлiгiйная абшчына" i адабраў у яго чамадан, у якiм той нёс 1,5 мiльёна еўра, паведамляе Bеrlinеr Zеitung.

Па ўказаннi кiраўнiка аб'яднання 64-гадовы супрацоўнiк павiнен быў аднесцi гэтыя грошы ў фiлiял Dеutsсhе Bаnk. У банку яму, аднак, адмовiлi, таму што фiлiял не займаўся захоўваннем такiх буйных сумаў.

Кур'ер вырашыў вярнуцца, аднак прама перад офiсам арганiзацыi на яго напаў малады чалавек, збiў з ног i вырваў чамадан. Напад адбыўся на вачах шматлiкiх сведак. Адвакат пацярпелага заяўляе, што гэта было дбайна спланаванае рабаванне, у якiм былi задзейнiчаныя некалькi чалавек. Палiцыя пачала расследаванне. Нi аб паходжаннi грошай, нi аб iх прызначэннi нiчога не паведамляецца.

←В поисках утраченного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика