Да фіналу зусім блізка

Источник материала:  
Студэнты Мінскага інстытута працоўных і сацыяльных адносін выйшлі ў паўфінал конкурсу па міжнародным праве
Каманда МІПСА прыме ўдзел у міжнародным раундзе, які пройдзе ў Гаазе (Нідэрланды) сёлета ў красавіку. Ад кожнай краіны ў спаборніцтве ўдзельнічаюць толькі ВНУ — пераможцы нацыянальных конкурсаў.
Спаборніцтва ў Гаазе дасць беларускім студэнтам магчымасць атрымаць вопыт у міжнародным праве, прадэманстраваўшы пры гэтым не толькі свае асабістыя якасці, але і ўменне працаваць у камандзе.
Конкурс імя Тэлдэрса — найбуйнейшы еўрапейскі конкурс па міжнародным публічным праве, заснаваны ў 1977 годзе. Ён праходзіць пад эгідай Міжнароднага суда ААН і ўрада Нідэрландаў. Штогод у ім прымаюць удзел каманды з больш чым 20 краін Еўропы.

←Лукашенко хочет пригреть белорусских ученых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика