Аксаміт — “з шасці нітак”

Источник материала:  
Ужываючы ў паўсядзённым маўленні сінонімы, мы рэдка задумваемся пра тое, што гэтыя словы, хоць і блізкія па значэнні, аднак маюць адрозненні. Вось, напрыклад, вопратка і адзенне. Ці задумваліся вы калі-небудзь, чым адрозніваюцца гэтыя паняцці? Некаторыя, відаць, здзівяцца: “А ці ж гэта не адно і тое ж?” Адкажу, што не, і растлумачу адрозненні.
Слоўнікі беларускай мовы сцвярджаюць, што адзенне — гэта, па-першае, вырабы з тканіны, футра, тое, што надзяваюць на сябе. А яшчэ адзенне — спецыяльны тэрмін, які абазначае пакрыццё праезнай часткі дарогі, вуліцы, абліцоўку будынкаў.
Вопратка ж больш вузкае паняцце. Гэтым словам называюць верхняе адзенне. А ў пераносным сэнсе вопратка — покрыва чаго-небудзь. У К.Крапівы, напрыклад, сустракаем такі вобраз: белая зімовая вопратка зямлі.
Паколькі гаворка пра адзенне, варта прыгадаць некаторыя адметныя назвы. Такое, здавалася б, каларытнае беларускае слова шкарпэткі, аказваецца, прыйшло ў нашу мову праз польскую з італьянскай, у якіх першапачаткова абазначала маленькія чаравікі.
Такая прыгожая назва тканіны аксаміт, з якой атрымліваецца шыкоўнае адзенне, таксама была запазычана беларускай мовай. Слова аксаміт паходзіць ад адпаведнага грэчаскага. Яго першапачатковае значэнне — “з шасці нітак”.

Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч


←Лукашенко хочет пригреть белорусских ученых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика