На хвалях папулярнасці

Источник материала:  
З пачатку года радыёстанцыя “Беларусь” вядзе вяшчанне ў Германіі
На справе ўсё выглядае такім чынам, што мясцовая радыёстанцыя ў горадзе Айскірхен пры дапамозе кароткахвалевай станцыі ў Каале (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія) штодня з 8 да 10 гадзін па сярэднееўрапейскім часе перадае нямецкамоўныя праграмы радыёстанцыі “Беларусь”. Вяшчанне вядзецца на хвалях папулярнага германскага канала “Радыё 700”.
Раней праграмы радыёстанцыі “Беларусь” на нямецкай мове былі даступныя для праслухоўвання на сайце “Радыё 700”. Каардынатар праектаў Вяшчальнага цэнтра Айскірхена Бернд Фрынкен адзначыў: “Мы рады вітаць радыёстанцыю “Беларусь”, якая далучылася да нас са сваімі нямецкамоўнымі праектамі. Яна дапоўніць мясцовае Гамбургскае радыё і нашы ўласныя перадачы. Цяпер праграмы на немецкай мове з Мінска можна прымаць у шматлікіх краінах Еўропы. У той час як шматлікія зарубежныя службы на кароткіх хвалях у асноўным гуртуюцца ў вечаровым эфіры, у радыёстанцыі “Беларусь” з’яўляецца магчымасць адкрыць вялікую аўдыторыю ў ранішнія гадзіны”.

←Лукашенко хочет пригреть белорусских ученых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика