Актывіста руха «За свободу» з Мастоў, які вылучаўся ў выбаркам, тэрмінова забіраюць у войска

Источник материала:  
28.01.2010 14:11 — Новости Общества


Мастоўскага актывіста руха «За свободу» Алега Пронскага, якога вылучылі ў склад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі, тэрмінова адвезлі ў ваенкамат і ўручылі позву.

Паводле каардынатара руху «За свободу» па Гарадзеншчыне Алеся Зарэмбюка, праз некалькі гадзін пасля перадачы ў Гарадзенскі аблвыканкам заявы на ўключэнне ў склад Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі Алега Пронскага яму патэлефанавалі і папрасілі неадкладна з'явіцца ў ваенны камісарыят. На наступны дзень кіраўніцтву СВК імя Адама Міцкевіча, дзе Пронскі працуе брыгадзірам у раслінаводстве, па тэлефоне загадалі прывезці актывіста ў Мастоўскі райваенкамат, дзе маёр Рэмез уручыў яму позву. Алег Пронскі мусіў сёння прыбыць у ваенкамат, каб атрымаць накіраванне ў вайсковую частку для адбыцця тэрміновай службы.

«Прызыў Пронскага, калі прызыўная кампанія ўжо даўно скончана, абумоўлены выключна палітычнымі прычынамі. Актывіст не толькі збіраўся ўдзельнічаць у працы абласной выбарчай камісіі, але і меў сфармаваную ініцыятыўную групу для рэгістрацыі і пачатку вылучэньня кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў. Улады спалохаліся ўдзелу Алега ў выбарчай кампаніі і вырашылі забраць яго у войска, каб у будучым не мець чарговага дэмакратычнага дэпутата ў мясцовых Саветах», — тлумачыць сітуацыю Алесь Зарэмбюк.

←Начальник Наровлянской инспекции природных ресурсов оштрафован за незаконную рыбалку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика