Подпiс — з характарам
Даўно вядома, што характар чалавека, як кажуць, з галавой выдае яго почырк. Маючы
перад вачамi ўзор пiсьма, спецыялiст можа скласцi падрабязны псiхалагiчны партрэт,
вызначыць пол, прыкладны ўзрост. Пэўную iнфармацыю аб чалавеку дае i яго подпiс.
Джэймс Раскiн для аналiзу подпiсу вылучае больш за 40 прыкмет. У тым лiку:
Памер подпiсу: <І>размашысты (сцвярджае аб глабальным сiстэмным мысленнi); кампактны подпiс (канкрэтнае мысленне).
размашысты (сцвярджае аб глабальным сiстэмным мысленнi); кампактны подпiс (канкрэтнае мысленне).Даўжыня подпiсу: доўгi (здольнасць глыбока ўнiкаць у сутнасць праблем, уседлiвасць, залiшняя прыдзiрлiвасць i нуднасць); кароткi (здольнасць хутка схоплiваць сутнасць падзей, немагчымасць займацца манатоннай працай).
доўгi (здольнасць глыбока ўнiкаць у сутнасць праблем, уседлiвасць, залiшняя прыдзiрлiвасць i нуднасць); кароткi (здольнасць хутка схоплiваць сутнасць падзей, немагчымасць займацца манатоннай працай).Тып подпiсу: акруглы (вызначае мяккасць, дабрыню, ураўнаважанасць); вуглаваты (нецярплiвасць, раздражняльнасць, рэзкасць, незалежнасць, славалюбства, упартасць).
акруглы (вызначае мяккасць, дабрыню, ураўнаважанасць); вуглаваты (нецярплiвасць, раздражняльнасць, рэзкасць, незалежнасць, славалюбства, упартасць).Адлегласць памiж лiтарамi: значная (шчодрасць, транжырства); "шчыльная" (эканомнасць, сквапнасць — асаблiва калi лiтары дробныя).
значная (шчодрасць, транжырства); "шчыльная" (эканомнасць, сквапнасць — асаблiва калi лiтары дробныя).Прысутнасць у подпiсу розных элементаў: круг (зацыкленасць на праблемах i iдэях); пяцелькi (асцярожнасць, упартасць); малюнкi (творчае мысленне); камбiнаванне элементаў (памкненне аптымiзаваць сваю дзейнасць).
круг (зацыкленасць на праблемах i iдэях); пяцелькi (асцярожнасць, упартасць); малюнкi (творчае мысленне); камбiнаванне элементаў (памкненне аптымiзаваць сваю дзейнасць).Ухiл подпiсу: улева (свавольнасць, ярка выражаны iндывiдуалiзм); управа (збалансаванасць характару, здольнасць да разумення); прамы ўхiл (стрыманасць, прамалiнейнасць, высокi iнтэлектуальны ўзровень); рознатыповы ўхiл (скрытнасць, няшчырасць); лiтары, якiя "ляжаць" (сведчаць аб наяўнасцi сур'ёзных псiхалагiчных праблем).
улева (свавольнасць, ярка выражаны iндывiдуалiзм); управа (збалансаванасць характару, здольнасць да разумення); прамы ўхiл (стрыманасць, прамалiнейнасць, высокi iнтэлектуальны ўзровень); рознатыповы ўхiл (скрытнасць, няшчырасць); лiтары, якiя "ляжаць" (сведчаць аб наяўнасцi сур'ёзных псiхалагiчных праблем).Кiрунак заключнага штрыха: уверх (прыкмета аптымiзму); унiз (схiльнасць да песiмiзму); прама (збалансаваны характар).
уверх (прыкмета аптымiзму); унiз (схiльнасць да песiмiзму); прама (збалансаваны характар).Даўжыня "хваста" подпiсу. Чым больш доўгi "хвост", тым больш чалавек не церпiць чужога меркавання. Гэта таксама прыкмета абачлiвасцi i асцярожнасцi. Чым карацейшы "хвост", тым чалавек больш летуценны.
Чым больш доўгi "хвост", тым больш чалавек не церпiць чужога меркавання. Гэта таксама прыкмета абачлiвасцi i асцярожнасцi. Чым карацейшы "хвост", тым чалавек больш летуценны.Падкрэслiванне подпiсу: знiзу (самалюбства, крыўдлiвасць, залежнасць ад чужога меркавання); зверху (гонар, славалюбства); перакрэслены подпiс (самакантроль, незадаволенасць сабой, сумненнi).
знiзу (самалюбства, крыўдлiвасць, залежнасць ад чужога меркавання); зверху (гонар, славалюбства); перакрэслены подпiс (самакантроль, незадаволенасць сабой, сумненнi).Прыкметы сiметрыi: сiметрычны подпiс (надзейнасць); асiметрычны (няўстойлiвы характар, перапады настрою); скачкападобны (эмацыянальнасць, неўраўнаважанасць).
сiметрычны подпiс (надзейнасць); асiметрычны (няўстойлiвы характар, перапады настрою); скачкападобны (эмацыянальнасць, неўраўнаважанасць).Складанасць i прастата: просты подпiс (чалавек жыве па прынцыпе "няма праблем"); "нагружаны" (часта схiльны рабiць з мухi слана); арыгiнальны (вялiкi творчы патэнцыял).
просты подпiс (чалавек жыве па прынцыпе "няма праблем"); "нагружаны" (часта схiльны рабiць з мухi слана); арыгiнальны (вялiкi творчы патэнцыял).Разборлiвасць: чым больш зразумелы подпiс, тым больш адкрыты чалавек.
чым больш зразумелы подпiс, тым больш адкрыты чалавек.Уцiск: празмерны (агрэсiўнасць); слабы (скрытнасць); моцны (упэўненасць).
празмерны (агрэсiўнасць); слабы (скрытнасць); моцны (упэўненасць).Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.