Ігар Бузоўскi выбраны першым сакратаром ЦК БРСМ
На V пленуме ЦК Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, якi адбыўся ўчора, Iгар Бузоўскi выбраны першым сакратаром Цэнтральнага камiтэта гэтай арганiзацыi. Мерапрыемства прайшло з удзелам кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiра Макея.
У сваiм выступленнi пасля выбрання лiдара маладзёжнай арганiзацыi Уладзiмiр Макей адзначыў, што рабоце БРСМ трэба надаць новае дыханне ў адпаведнасцi з патрабаваннямi часу. Зрабiць яе такой, "каб яе ведалi, аб ёй гаварылi". Гэта павiнна быць аўтарытэтная маладзёжная арганiзацыя з новымi цiкавымi праектамi i iнiцыятывамi. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi ў сваiм выступленнi сказаў пра неабходнасць выбудоўвання зладжанай, адпаведнай патрабаванням часу работы БРСМ, сiстэмнай праграмнай дзейнасцi маладзёжнага саюза, у якой асноўныя намаганнi павiнны быць сканцэнтраваны не на разавых акцыях, а на некалькiх ключавых напрамках. Уладзiмiр Макей акцэнтаваў увагу на развiццi будатрадаўскага руху, больш актыўнай рабоце ў працоўных калектывах, са студэнцкай моладдзю, з маладзёжнымi СМI, а таксама на неабходнасцi прыняцця мераў па выхаду БРСМ на самафiнансаванне. Уладзiмiр Макей падкрэслiў, што Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi павiнен быць дастойным партнёрам дзяржавы ў далейшай пабудове моцнай i квiтнеючай Беларусi.
БЕЛТА.