Падаражэлi цыгарэты...
28.01.2010
—
Новости Общества
З учарашняга дня, у адпаведнасцi з пастановай Мiнэканомiкi, узраслi рознiчныя цэны на некаторыя маркi цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман".
На 4,3—12,5 працэнта, або на 50—150 рублёў за пачак, падаражэлi цыгарэты "Астра", "Прыма", "Кронан", "Магнат", "Мiнск", "Мiнск суперслiмс", "Прэм'ер", "NZ", "VІP", "Queen Superslims". Павышаныя цэны на цыгарэты "Alliance" и "Viceroy", якiя выпускаюць на фабрыцы па праграме iмпартазамяшчэння, — на 7,7 працэнта i 7,9 працэнта адпаведна. Зацверджаная рознiчная цана на новы вiд цыгарэт "Gauloises Blondes" у памеры 2700 рублёў за адзiн пачак.
Iгар ГРЫШЫН