АБЗАЦ
Новы ўчастак працягу другой лiнii Мiнскага метрапалiтэна, а гэта тры станцыi, плануецца ўвесцi ў эксплуатацыю ў 2012 годзе. Пачнуць працаваць станцыi "Мiхалова", "Грушаўка", "Пятроўшчына", якiя будуць праходзiць уздоўж праспекта Дзяржынскага. Цяпер праектуецца трэцяя лiнiя сталiчнай падземкi ў напрамку плошчы Казiнца. Яна праляжа ад аэрапорта Мiнск-1, пройдзе пад чыгункай, будынкамi па вулiцы Маскоўскай.
Споўнiлася 75 гадоў з дня нараджэння вядомага спевака, народнага артыста Беларусi Зiновiя Бабiя. З 1963 года яго творчы лёс звязаны з беларускай сталiцай, а слава перасягнула межы былога Савецкага Саюза. Пасля цяжкай аперацыi на сэрцы спявак быў вымушаны пакiнуць оперную сцэну i перайшоў да канцэртнай дзейнасцi. Памёр у 1984 г.
Учарашняй ноччу самая нiзкая тэмпература паветра зарэгiстраваная на метэастанцыi Езярышча Вiцебскай вобласцi. У 6 гадзiн ранiцы яна склала мiнус 32,6 градусы.
Каля 300 качак i 42 лебедзi выбралi месцам зiмоўкi наваколле Мiнска — вадасховiшча Дразды, дзе птушкi ратуюцца ад моцных маразоў. Перажыць зiму iм дапамагаюць супрацоўнiкi Мiнскай лесапаркавай гаспадаркi: тут арганiзаваная ахова i падкормка вадаплаўных.
У Лiтве ў вынiку спецаперацыi, у якой удзельнiчалi праваахоўныя органы некалькiх краiн, затрымана буйная партыя какаiну. Наркотык быў знойдзены ў кантэйнеры з марожанай рыбай, якi прыбыў у порт Клайпеды. Усяго было канфiскавана 500 кiлаграмаў высакаякаснага какаiну. Партыя стала найбуйнейшай з тых, што канфiскоўвалiся ў Лiтве. Аптовы кошт канфiскаванага наркотыку складае 50—100 мiльёнаў лiтаў (20—40 мiльёнаў долараў). У рознiцу за гэты какаiн наркагандляры маглi атрымаць у некалькi разоў больш. Паводле звестак палiцыi, штогод у Лiтву ўвозiцца каля 200 кiлаграмаў какаiну. Прыкладна палову ад гэтай колькасцi палiцыi ўдаецца канфiскаваць.
Больш за 200 мiнчан летась скончылi жыццё самагубствам. Найбольш высокi ўзровень суiцыду быў у Ленiнскiм i Партызанскiм раёнах сталiцы, а найбольш нiзкi — у Цэнтральным, Савецкiм i Партызанскiм. Сярод самазабойцаў 28% — жанчыны. Па сацыяльнай прыналежнасцi самая высокая ўдзельная вага прыпадае на беспрацоўных (каля 39%), далей iдуць працоўныя (31%), пенсiянеры (25%). У стане наркатьчнага цi алкагольнага ап'янення самазабойства здзейснiлi 87 чалавек.
У Малдове з-за моцных маразоў зачынена каля 150 школ i дзiцячых садкоў. Поўнасцю спыненая дзейнасць гэтых устаноў у населеных пунктах 18 раёнаў.
У ходзе рэйду "Вучэбны аўтамабiль", якi на гэтым тыднi праводзiць Дзяржаўтаiнспекцыя Брэсцкай вобласцi, у абласным цэнтры выяўлены выкладчык адной з аўташкол горада, пазбаўлены правоў кiроўцы. Вучэбны аўтамабiль з курсантам за рулём i пад кiраўнiцтвам згаданага выкладчыка быў спынены ў ходзе рэйду. Прэцэдэнтам для больш дэталёвай праверкi стала адсутнасць у аўтамабiлi вогнетушыцеля. Якiм жа было здзiўленне iнспектараў, калi пасля праверкi па базе ДАІ высветлiлася, што ў вераснi 2007 года чалавек быў пазбаўлены правоў за кiраванне аўтатранспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення! У свой час ён не здаў вадзiцельскага пасведчання, заявiўшы, што згубiў яго. Вярнуць свае правы выкладчык мог у вераснi г.г. Цяпер жа ён будзе чакаць гэтай падзеi яшчэ тры гады.
ПОЎНЫ АБЗАЦРумынскi мастак у дзень нараджэння дыктатара Мiкалае Чаўшэску ўсталяваў у Бухарэсце трохметровую статую Уладзiмiра Ленiна з шакаладу, рысу i цукерак. Сваiм творам ён хацеў напомнiць, што камунiзм застаецца часткай гiсторыi Румынii. Скульптуру паставiлi на той жа пастамент, з якога помнiк Ленiну быў скiнуты ў 1990 годзе ў ходзе антыкамунiстычных дэманстрацый. Улады далi дазвол на знаходжанне там скульптуры на працягу ўсяго аднаго дня — 26 студзеня, у дзень народзiнаў Чаўшэску.