МЗС Беларусi ўручыла паслу Польшчы ноту ў сувязi з дзеяннямi некаторых супрацоўнiкаў дыппрадстаўнiцтва

Источник материала:  

МЗС Беларусi ўручыла паслу Польшчы Генрыку Лiтвiну ноту ў сувязi з неадпаведнымi базавым мiжнародна-прававым дакументам дзеяннямi некаторых супрацоўнiкаў дыппрадстаўнiцтва. Сустрэча з паслом адбылася ў Мiнiстэрстве замежных спраў. Аб гэтым паведамiлi ў беларускiм знешнепалiтычным ведамстве.

"Увага кiраўнiка польскай загранустановы была прыцягнута да фактаў, якiя датычацца дзеянняў асобных супрацоўнiкаў Пасольства Рэспублiкi Польшча ў Рэспублiцы Беларусь, якiя не адпавядаюць базавым мiжнародна-прававым дакументам, што рэгулююць дзейнасць замежных дыпламатаў у краiнах акрэдытацыi. Па вынiках праведзенай сустрэчы Генрыку Лiтвiну была ўручана адпаведная нота МЗС Беларусi", — сказалi ў ведамстве.

На сустрэчы беларускi бок пацвердзiў зацiкаўленасць у паступальным развiццi добрасуседскiх адносiнаў з Польшчай на аснове прынцыпаў раўнапраўя i ўзаемнай павагi.

БЕЛТА.

←Чужие близкие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика