Паведамленнi расiйскiх СМІ аб тым, што Беларусь можа пачаць адбор прызначанай для Еўропы нафты, з'яўляюцца правакацыяй

Источник материала:  

Як правакацыю расцэньваюць беларускiя ўдзельнiкi перагавораў па пытаннях пастаўкi нафты паведамленнi шэрагу расiйскiх СМI аб тым, што Беларусь можа пачаць несанкцыянаваны адбор нафты, прызначанай для еўрапейскiх спажыўцоў. Аб гэтым заявiлi ў беларускай дэлегацыi.

"Гэтыя паведамленнi не што iншае, як правакацыя, — падкрэслiлi ў дэлегацыi. — Мы паказалi сваю вытрымку ў першыя днi студзеня, калi спынiлiся пастаўкi расiйскай нафты на беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы. У Еўропу тады нафта пастаўлялася ў поўным аб'ёме, пастаўкi склалi нават 102 працэнты адносна аналагiчнага перыяду".

У дэлегацыi таксама назвалi глупствам сцвярджэнне аб тым, што ў блiжэйшы час беларускiя нафтаперапрацоўчыя заводы могуць спынiцца. "Трэба падпiсваць пратакол аб пастаўках расiйскай нафты ў Беларусь не таму, што заводы спыняцца, — гэта глупства, а таму, што трэба рухацца далей у нашых адносiнах у энергетычнай сферы", — адзначылi ў дэлегацыi.

БЕЛТА.

←Чужие близкие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика