Дамовіліся наконт нафты

Источник материала:  
27.01.2010 20:12 — Новости Общества

Беларусь і Расія падпісалі дакументы аб пастаўках нафты. Перамовы двух віцэ-прэм’ераў — Уладзіміра Сямашкі з боку Беларусі і Ігара Сечына з боку Расіі — скончаныя паспяхова.

Аб’ём бязмытных паставак для Беларусі складзе 6,3 мільёна тон штогод. Астатнюю частку паставак краіна атрымае па рынкавых коштах, выплачваючы 100% мыта.

Праўда, Сямашка выбіў яшчэ адну зніжку. Нафта, якая будзе пастаўленая на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, а пасля экспартаваныя назад у Расію, таксама не будзе абкладацца мытам.

Тарыф на транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі павялічаны на 11%. І ўжо ў кастрычніку Беларусь атрымае магчымасць павялічыць тарыф яшчэ раз.

Беларусь будзе вымушана абнуліць экспартнае мыта на нафтапрадукты. Раней яно была роўнае расійскаму экспартнаму мыту.

←13 тыс. необязательных белорусов не могут выезжать за границу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика