Што каму трэба ў гэтым свеце - Раскажуць НАЙЛЕПШЫЯ КНІГI-2009
Дзённiк бландзiнкi
Аднойчы англiйская пiсьменнiца i лiтаратуразнаўца К. Брук-Роўз зазначыла, што сённяшнi чытач аддае перавагу не мастацкай лiтаратуры, а "чыстай фантазii" цi дакументалiстыцы. З-за малой колькасцi айчынных фэнтазi ў духу Толкiена пра гэты жанр нават сказаць няма чаго, а вось дакументалiстыка, асаблiва тая, якая мае дачыненне да нашай уласна беларускай гiсторыi, сапраўды надзвычай папулярная i сярод пiсьменнiкаў, i сярод чытачоў.
У 2009 годзе выйшаў асобнай кнiгай "Бунт незапатрабаванага праху" В. Казько, твор вельмi цяжкi, песiмiстычны, i, не пабаюся пафасу, знакавы для нашай лiтаратуры. Гэта раман пра сучаснiка, якi дзiчэе, зазiрнуўшы ва ўласную душу. Можна перанесцi праўду пра свет, у якiм жывеш, але як жыць з праўдай пра сябе самога — нiкчэмнага, непатрэбнага, непачутага?
"Каму i навошта ўсё гэта трэба? Цi сапраўды на гэтым свеце нешта i некаму трэба?" — такiм пытаннем задаецца не толькi герой рамана Говар, але, вiдавочна, i сам аўтар. Менавiта гэтая выпакутаванасць, вусцiшны страх за сябе i блiзкiх, адчуванне суадказнасцi за тое, што робiцца з людзьмi i светам, i, адначасова, усведамленне немагчымасцi збочыць з ужо абранага шляху, "перайграць жыццё", надаюць твору Казько асаблiвую шчымлiвасць, пранiзлiвасць...
i некаму трэба?" — такiм пытаннем задаецца не толькi герой рамана Говар, але, вiдавочна, i сам аўтар. Менавiта гэтая выпакутаванасць, вусцiшны страх за сябе i блiзкiх, адчуванне суадказнасцi за тое, што робiцца з людзьмi i светам, i, адначасова, усведамленне немагчымасцi збочыць з ужо абранага шляху, "перайграць жыццё", надаюць твору Казько асаблiвую шчымлiвасць, пранiзлiвасць...Чытаючы раман "Бунт незапатрабаванага праху", цяжка не згадаць творчасць пiсьменнiкаў-экзiстэнцыялiстаў. Камю i Сартр з iх трагiчным светаадчуваннем асобы, якой адкрылася абсурднасць iснавання як быцця-да-смерцi, вiдавочна блiзкiя i другому беларускаму аўтару — Сяргею Календу, якi выдаў у гэтым годзе сваю дэбютную кнiгу. Яго "Помнiк атручаным людзям" выяўляе трагiчнасць чалавечага iснавання праз катэгорыi паўсядзённай побытавай свядомасцi.
Ванiты, страх, млосць, журбота, непакой, разгубленасць — гэтыя станы пераследуюць героя Календы з самага дзяцiнства, выяўляючы яго прынцыповую адчужанасць у свеце, поўным людзей.
Яго проза адрасавана, перш за ўсё, маладому пакаленню чытачоў.
У адрозненне ад Календы, А. Глобус аўтар вядомы, i не толькi як пiсьменнiк, але i як блогер i калумнiст "Звязды". У кнiгу з гульнёвай назвай якраз i ўвайшлi яго тэксты, сабраныя з розных iнтэрнэт-рэсурсаў: эсэ з сайта "Беларускiя навiны", назiраннi за рускай культурай "Расейская кунсткамера", занатоўкi пра сучаснiкаў з iнтэрнэт-дзённiка... Я ж адзначу апавяданне "Каштан" — светлае, лiрычнае, натхнёнае. Нязвычнае для аўтара, якi любiць пакпiць з людзей i абставiнаў.
Тым, хто нарадзiўся ў вёсцы, але ўсё сваё свядомае жыццё пражыў у горадзе, будзе цiкава прачытаць кнiгу А. Федарэнкi "Нiчые". Прычым гэта датычыць як аповесцi "Вёска", напiсанай у раннi перыяд творчасцi пiсьменнiка, так i твораў "Нiчые" i "Рэвiзiя".
Па сутнасцi, услед за класiкамi беларускай лiтаратуры М. Гарэцкiм i I.Абдзiраловiчам Федарэнка робiць чарговую спробу даследавання хваравiтай раздвоенасцi "тутэйшых" людзей. "Нiчые" — гэта не толькi назва кнiгi, але i ўдалая метафара, якой пiсьменнiк вызначае самаадчуванне сённяшнiх беларусаў: не рускiя, не палякi, не "савецкiя", не заходнiя... Школьная парта дае нам не толькi такое-сякое веданне лiтаратуры, але i "адорвае" пэўнай колькасцю стэрэатыпаў, напрыклад, пра тое, што Аляксандр Пушкiн i Фадзей Булгарын былi калi не ворагамi, то, прынамсi, людзьмi супрацьлеглых поглядаў. Уявiце сабе, што адчувае чалавек з сярэдняй адукацыяй, калi чытае ў кнiзе "Письма прошедшего времени" А. Фядуты пра тое, што Пушкiн быў частым госцем у доме Булгарына, гэтак жа, як i М. Грэч!Не менш адкрыццяў пра герояў школьных падручнiкаў па лiтаратуры нясе i кнiга Л. Рублеўскай i В. Скалабана "Время и бремя архивов и времен". Яе аўтары не пабаялiся ўлезцi ў нацыянальныя архiвы, каб прасвятлiць некаторыя моманты гiсторыi беларускай культуры i разабрацца — "хто мае рацыю, хто вiнаваты, хто кат, хто даношчык, хто ахвяра..."
Нягледзячы на складанасць пастаўленай задачы, кнiга чытаецца хутка (большая яе частка пiсалася для газеты), весела i па займальнасцi не саступае мастацкай лiтаратуры! Грунтоўная праца ў архiвах дала аўтарам надзвычай цiкавы матэрыял — дакументы i фота, якiя даюць мажлiвасць па-iншаму зiрнуць на лiтаратурны працэс мiнулых стагоддзяў. Асаблiва смешна чытаць лiсты, якiя пiсалi адзiн пра аднаго нашы творцы, каб "наверсе" ведалi, хто што з'еў, хто з кiм выпiў, хто што сказаў, i наогул, хто чым дыхае... Мiнае час, i ўсё патаемнае становiцца вiдавочным. Прыйшоў час скiнуць i гэты цяжар з карабля мiнуўшчыны...
Варта адзначыць i некалькi цiкавых кнiг замежных аўтараў, чые творы ўпершыню з'явiлiся па-беларуску. Гэта кнiгi Герберта Збiгнева, Славамiра Мрожака i знакамiты твор Вiтальда Гамбровiча "Fеrdуdurkе".
Ганна КIСЛIЦЫНА.