Жывая вада ў вясельным рытуале

Источник материала:  

Фiласофiя абрадаў беларускага народнага вяселля ў пэўнай ступенi ўвабрала ў сябе сутнасць абрадаў, якiя суправаджалi нараджэнне чалавека, а таксама таго часу, калi ён будзе стаяць перад парогам Вечнасцi. Толькi логiка i паслядоўнасць развiцця падзей мела адваротны кiрунак. Жанiх i Нявеста "памiралi" ў статусе хлопца i дзяўчыны (аб чым яскрава сведчылi песнi-галашэннi першага дня вяселля) i на працягу трох дзён "перанараджалiся" ў новае сацыяльнае становiшча, калi iх будуць называць мужам i жонкай. Таму зразумела, што развiтанне з дзяцiнствам i праходжанне публiчных выпрабаванняў на права прадаўжэння роду не магло абысцiся без жыццядайнай энергii "жывой" вады.

 Перад днём вянчання жанiх i нявеста павiнны былi памыцца ў лазнi: заўтра iх чакае "новае" (сямейнае) жыццё, а таму напярэдаднi неабходна "зняць"- змыць iнфармацыю аб дашлюбным жыццi.

 На Палессi святой вадой крапiлi жанiха i нявесту, калi яны пакiдалi родную хату.

 Калi маладыя адпраўлялiся да вянца, то спачатку iх вялi да калодзежа i пад ногi вылiвалi вядро вады. Пазней гэты абрад крыху змянiўся — ваду пачалi вылiваць пад ногi першага каня ў вясельным картэджы, або пад колы першага аўтамабiля, у якiм будзе ехаць жанiх. Вядром вады перагароджвалi дарогу вясельнаму картэжу, калi маладыя вярталiся дадому з-пад вянца.

 У некаторых рэгiёнах Беларусi, калi нявеста прыязджала дахаты да свайго мужа, павiтаўшыся са свёкрам i свекрывёй, яна павiнна была павiтацца з калодзежам i прынесцi яму падарунак-ахвяру (часцей за ўсё манету або невялiчкi кавалачак вясельнага каравая), а потым з маўклiвага "дазволу" калодзежа прынесцi вядро вады, каб жыццё ў гэтай хаце прадоўжылася.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

←В науке нет широкой столбовой дороги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика