Скрозь прызму канстытуцыйнасці
Пры ўсёй стабiльнасцi беларускага заканадаўства працэс яго ўдасканалення — безупынны. Тут прабел запоўнiць, там тэрмiналогiю паднавiць. І ўсе гэтыя зрухi — на кантролi Канстытуцыйнага Суда Беларусi. З тым, каб да падпiсання дакумента кiраўнiком дзяржавы прасачыць, цi не перасягаюць новаўвядзеннi прававога поля, утворанага Асноўным Законам краiны. Не хаваюцца ад пiльнага вока i мiжнародныя дамовы.
Памiж намi, суседзямi
— Прадметам нашага разгляду былi i дакументы аб утварэннi Мытнага Саюза Беларусi, Казахстана i Расii ў парадку папярэдняга канстытуцыйнага кантролю, — адзначыў старшыня Канстытуцыйнага Суда Беларусi Пётр МIКЛАШЭВIЧ падчас сустрэчы з журналiстамi.
Пагадненнi разглядалiся па фармальных юрыдычных прыкметах, — адзначыў П. Мiклашэвiч, i Канстытуцыi Беларусi яны не пярэчаць. А канстытуцыйны кантроль па сутнасцi палажэнняў — факультатыўны, i адпаведных зваротаў на стадыi падпiсання дакументаў не паступала.
Спрэчка наконт мытных пошлiн на нафту, якая разгарнулася памiж дзвюма суседкамi, "не з'яўляецца прадметам разгляду Канстытуцыйнага суда", — канстатаваў спадар Мiклашэвiч. Ён нагадаў пра заключанае памiж Беларуссю i Расiяй ў 2007 годзе пагадненне, якое вызначае ўмовы пастаўкi нафты ў нашу краiну. "Гэта дамова дзейнiчае, i якiя нормы патрабуюць удасканалення — не прадмет аналiзу Канстытуцыйнага Суда".
На думку Пятра Мiклашэвiча, неабходнасцi ў стварэннi наднацыянальнага судовага органа — Арбiтражнага суда (на фоне малочных, а цяпер i нафтавых канфрантацый гэта пытанне ўяўляецца актуальным) для вырашэння такiх вось гаспадарчых спрэчак у рамках Саюзнай дзяржавы няма.
— Трэба будаваць саюзныя адносiны такiм чынам, каб спрэчкi не ўзнiкалi, — перакананы старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Затое стварэнне Суда Саюзнай дзяржавы прадугледжанае двухбаковымi дамоўленасцямi, але пра канкрэтныя тэрмiны i нюансы гавораць пакуль заўчасна.
— Каб ён дзейнiчаў, патрэбны Канстытуцыйны акт Саюзнай дзяржавы, — падкрэслiў П. Мiклашэвiч, — тая прававая аснова, на якой вырашалiся б усе пытаннi, што ўзнiкнуць у рамках Саюзнай дзяржавы.
Канстытуцыйныя суды дзвюх краiн, тым часам, актыўна i трывала супрацоўнiчаюць:
— Пастаянна абменьваемся вопытам, мы актыўна пераймаем багаты вопыт канстытуцыйнага правасуддзя Расii.
Сёлета адбудзецца ўзаемны абмен вiзiтамi кiраўнiцтва: Валерый Зоркiн, мяркуецца, возьме ўдзел у спецыялiзаваным навукова-практычным форуме, правядзенне якога запланаванае ў Мiнску на красавiк, Пётр Мiклашэвiч у сваю чаргу пабывае ў Канстытуцыйным судзе Расiйскай Федэрацыi.
Санкцыя суда
Старшыня Канстытуцыйнага Суда таксама даў ацэнку нядаўнiм заканадаўчым зменам, паводле якiх кiраўнiцтва Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Камiтэта дзяржбяспекi i Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю ў праве санкцыянаваць шэраг працэсуальных дзеянняў, у лiку якiх i арышт.
Ён назваў прыняты механiзм санкцыянавання праслухоўвання, вобыску i iншых працэсуальных дзеянняў "суразмерным абмежаваннем у мэтах узмацнення барацьбы са злачыннасцю".
— Прамога пярэчання канстытуцыйным нормам i палажэнням мы тут не бачым, — заявiў Пётр Мiклашэвiч.
Аднак дадаў:
— Прымаючы рашэнне, мы звярнулi ўвагу кiраўнiка дзяржавы, парламента на тое, што ў далейшым неабходна пераходзiць на больш высокi ўзровень абароны правоў i свабод — на санкцыянаванне працэсуальных дзеянняў судом, што робiцца ў большасцi еўрапейскiх краiн, ды i ў суседняй Расii. Мы спадзяёмся, што праз некаторы час гэта будзе ўстаноўлена i ў нас, — зрабiў заключэнне старшыня Канстытуцыйнага Суда.
Канстытуцыйных перашкод для мараторыю няма
Прымяненне найвышэйшай меры пакарання — праблема шматаспектная, — падкрэслiў П. Мiклашэвiч. "Тут ёсць сацыяльны, маральны, прававы аспекты, а ў апошнi час дадаўся i палiтычны". Пазiцыя Канстытуцыйнага суда заключаецца ў тым, што "канстытуцыйна-прававых перашкод для ўвядзення мараторыю не праглядаецца. I ў палiтычным аспекце пытанне таксама ставiцца такiм чынам, каб першым крокам быў мараторый".
Ён нагадаў, што паводле беларускай Канстытуцыi, прымяненне смяротнай кары носiць часовы характар...
Альтэрнатыўная служба: у Канстытуцыi ёсць, на практыцы няма
Пётр Мiклашэвiч падкрэслiў, што Канстытуцыя Беларусi замацоўвае права на альтэрнатыўную службу:
— Яшчэ 10 гадоў таму Канстытуцыйны суд вынес сваё заключэнне па гэтай праблеме. Канстытуцыйны Суд ставiць пытанне аб тым, што неабходна на заканадаўчым узроўнi выпрацаваць механiзмы, якiя садзейнiчалi б рэалiзацыi канстытуцыйнага права грамадзян на альтэрнатыўную службу. На жаль, да цяперашняга часу адпаведнага закона аб праходжаннi альтэрнатыўнай службы ў краiне няма.
Ён паведамiў таксама, што па гэтай праблеме грамадзяне звярталiся ў Канстытуцыйны Суд, вось i лiтаральна нядаўна — у канцы мiнулага года.
— На жаль, гэта той негатыўны прыклад, калi асобныя рашэннi Канстытуцыйнага Суда доўгi час не выконваюцца, — канстатаваў П. Мiклашэвiч.
У цэлым жа ён адзначыў станоўчую дынамiку выканання рашэнняў Канстытуцыйнага суда, дадаўшы аднак, што аператыўнасць iх выканання розная.
— Прымусовага механiзму для выканання рашэнняў Канстытуцыйнага Суда не iснуе. Яно абумоўлiваецца высокiм аўтарытэтам i значнасцю канстытуцыйнага правасуддзя ў кожнай канкрэтнай краiне.
Ён зазначыў таксама, што ўзровень канстытуцыйнай законнасцi залежыць не толькi ад дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда, але i ад ўсiх дзяржаўных органаў.
— Гэта агульная задача — каб Асноўны Закон краiны дзейнiчаў i па iм жылi ўсе.
Зоя ВАРАНЦОВА.