Пасол Польшчы атрымаў ноту ад МЗС Беларусі
26.01.2010 20:01
—
Новости Общества
26 студзеня пасол Польшчы Генрых Літвін быў запрошаны ў Міністэрства замежных справаў Беларусі, паведамляе прэс‑служба МЗС.
Размова ішла аб дзеяннях супрацоўнікаў пасольства, якія «не адпавядаюць базавым міжнародна‑прававым дакументам, якія рэгламентуюць дзеянні замежных дыпламатаў у краінах акрэдытацыі».
У выніку паслу Літвіну была ўручаная адпаведная нота МЗС Беларусі. Найхутчэй, што гэта сталася вынікам падзей у Івянцы, куды прыязджаў прадстаўнік польскага пасольства.