Сяргей Каваленка хоча судзіцца са старшынём Віцебскага гарвыканкаму

Источник материала:  
Сяргей Каваленка хоча судзіцца са старшынём Віцебскага гарвыканкамуСяргей Каваленка лічыць, што ягоны ўчынак названы ў мясцовых СМІ хуліганскім паводле распараджэньня Віктара Нікалайкіна. Старшыня Віцебскага гарвыканкаму правёў з журналістамі адмысловую нараду.Віцебскі сябар КХП БНФ спадар Каваленка згадвае, што неўзабаве пасьля тае нарады ў трох віцебскіх газэтах зьявіліся артыкулы, дзе яго, як ён лічыць, сьвядома абражалі і зьневажалі ягоны гонар і годнасьць.

Асабліва абразьлівым ён лічыць артыкул “Каму дрэнна, калі нам добра” ў газэце “Віцьбічы”. Таму ён напісаў заяву ў Кастрычніцкі раённы суд, каб прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасьці рэдактарку Ніну Тулінаву і аўтарку артыкула Натальлю Васільеву.

За зьнявагу гонару і годнасьці актывіст патрабуе выбачэньняў, жадаючы, каб іх зьмясьцілі ў газэце “Віцьбічы” на той самай старонцы, дзе 14 студзеня зьявіўся паклёпніцкі, на думку Сяргея Каваленкі, артыкул.
←Белорусские ученые разработали новый препарат для лечения гриппа А/H1N1

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика