Лукашэнка таксама зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў
Ігар Заічкаў прызначаны памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.
Валеры Брылёў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Казахстане, а Віктар Дзенісенка — у Кыргызстане.
Кіраўнік дзяржавы таксама прызначыў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Аляксандра Сямешку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом РБ у Дзяржаве Катар і Каралеўстве Саўдаўская Аравія па сумяшчальніцтве;
Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў Ігара Фісенку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве.
Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне
Анатоля Дазорава — першым намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Юрыя Назарава — намеснікам Кіраўніка спраў прэзідэнта,
Іосіфа Роліча — намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта,
Алега Морхата — старшынём Глыбоцкага райвыканкама,
Юрыя Маскалёва — кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска,
Рыгора Аніскаўца — старшынём Веткаўскага райвыканкама,
Аляксандра Пінчука — старшынём Петрыкаўскага райвыканкама,
Валерыя Хаджаева — гендырэктарам вытворча‑гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка»,
Аляксандра Сазановіча — генеральным дырэктарам дзяржаўнага гандлёва‑вытворчага аб’яднання «Белрэсурсы»,
Мікалая Ананьева — генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна‑спартыўны комплекс» «Мінск‑Арэна»,
Таццяны Старчанка — намеснікам адказнага сакратара Камісіі мытнага саюза,
Сяргея Цэдрыка — намеснікам кіраўніка дэпартамента эканамічнай палітыкі Сакратарыята Інтэграцыйнага камітэта Еўразійскай эканамічнай садружнасці,
Лявонція Харужыка ‑‑ начальнікам дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзаржавы,
Аляксея Мацюшку — кіраўніком справамі, членам Віцебскага аблвыканкама.