Мінздароўя прызнала, што ў стацыянарах Мінска не хапае месцаў

Источник материала:  
22.01.2010 09:47 — Новости Общества

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 21 студзеня.

Яна падкрэсліла, што недахоп месцаў у сталічных бальніцах не заключаецца ў тым, што «людзі ляжаць у калідорах ці існуюць вялікія чэргі на шпіталізацыю, аднак напружанасць з месцамі ў стацыянарах усіх профіляў адчуваецца».

Нарматыў забяспечанасці месцамі ў бальніцах Беларусі складае 9 ложкаў на 1.000 жыхароў і 8 ложка‑месцаў на 1.000 жыхароў для Мінска.

Недахоп месцаў у стацыянарах Мінска, паводле слоў Мігаль, звязаны з тым, што насельніцтва сталіцы ўвесь час расце, а бальніцы будаваліся ў большасці сваёй даўно.

Акрамя таго, колькасць месцаў памяншалася з‑за рэканструкцыі, якая праводзілася ў 9‑й гарадской клінічнай бальніцы і Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Неўзабаве будзе зачынена таксама на рэканструкцыю 2‑я гарадская бальніца Мінска.

Такім чынам, у сталіцы неабходна павялічваць колькасць месцаў у стацыянарах, а значыць, будаваць бальніцы. Гэта будзе спрыяць выкананню сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя ў адносінах да ложка‑месцаў у бальніцах, сказала Мігаль.

←Уладзімір Навумаў гатовы працаваць нават на Гаіці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика